21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усе з нас вельмi любяць кпiць... А мы раптам кiнем пiць

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Конкурс прыпевак

Iдзём мы з мужам па рынку ў Ждановiчах, поўныя рукi торбачак з агуркамi, капустай, кiвi для дзяцей... Раптам ўзгадваем, што забылi купiць нешта яшчэ, але вяртацца не хочацца, i я жартую: «Зэканомiм!» А муж падхоплiвае: «Мая жонка-эканомка, эканомiць на ядзе...» Далей ён, канешне, не вырашыўся працягваць прыпеўку Лiдзii Фарботка (у нумары за 27 лютага) i правiльна зрабiў. Бо я б тады адбрыла з Бранiслава Мароза: «Быў учора ў гасцях, а сягоння «ох» ды «ах»...» Цi што-небудзь з новенькага (глядзi нiжэй). Яму б тады не здабраваць, бо прыпеўкi ад чытачоў «Звязды» не проста запамiнальныя, трапныя, з’едлiвыя, але i на ўсе выпадкi. Глядзiце самi, мяркуйце самi, спявайце i дасылайце. Мяркуючы па пошце, надта ўжо тэма натхняльная аказалася! Адна толькi маленькая просьбачка: не спяшайцеся ў канверт пакласцi тое, што трошачкi яшчэ можна было б падшлiфаваць, лепей падабраць рыфму, больш прыгожа выказаць думку. Поспехаў, здароўя, цвярозасцi ў доме, на вулiцы i ў краiне!

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

Алена ПАЖОГА, в. Абруб Глыбоцкага раёна:

Ой, «зялёны змей» лютуе

У маёй старонцы:

Мужыкоў не уратуем —

Бяда будзе жонкам!

I жанок «змей» спакушае —

Радасць, шчасце абяцае.

Усiх з дарогi роўнай зводзiць

I да безданi прыводзiць.

Распадаецца сям’я,

Як звiняць там чаркi —

Часу на дзяцей няма

I на гаспадарку.

За здаровы лад жыцця

«За» — дзвюма рукамi!

Я хачу шчаслiва жыць.

Вы ж рашайце самi...

Любоў СЛОНКIНА, г.п. Глуск:

Заказала Прэзiдэнту

Тэлеграму з ранiцы —

Каб пазводзiў ён са свету

Лайдакоў ды п’янiцаў.

З неба пляшачка ляцела,

Нiбы зорка зiхацела,

Ды мой мiлы не злавiў,

Усю ночку галасiў.

Райаддзел застукаў Валю:

Гнала Валя «сiвую».

Тры вядры канфiскавалi

I за ноч асiлiлi.

Наталля КАРНЕЙ, в. Жарлакi Маладзечанскага раёна:

Адмысловы гаспадар

Быў сусед мой Сева.

«Змей зялёны» спакусiў —

Стаў хадзiць налева!

Самагонкi назбiраўся,

Зусiм розум адняло,

Як свiння ў гразi качаўся

I не сорамна было!

Залiў вочы дзядзька Ян,

Горкая часiна:

Слуп дарожны абдымаў —

Думаў, што дзяўчына.

Уладзiмiр СIТНIК, в. Палажэвiчы Старадарожскага раёна:

Як любiў калiсьцi спорт,

Дык здаровы быў, як чорт.

Як гарэлку ўпадабаў,

Сам за чорта цяпер стаў.

Ой ты, п’яненькi вадзiла,

Для цябе ўжо не сакрэт:

Дзе гарэлка i «чарнiла»,

Там кювет i лазарэт.

Стала моднай наша Мiла:

Нос i шчокi з просiнню,

Бо купаецца ў «чарнiле»

I вясной i восенню.

Ой гарэлачка, ты булькай...

Як цябе не шанаваць?!

Мне шчэ 30, а бабулькi

Месцы сталi саступаць.

Няма грошай на бутэльку —

Браць «на вэксаль» не люблю.

Злажу к дзеду ў камiзэльку,

Сабе пляшачку куплю.

Ой, нялёгкую задачу

Задала сама сабе:

Куды ж мiлага цягнуць мне

Перш у ЗАГС цi ў ЛПП?

Усе з нас вельмi любяць кпiць...

А мы раптам кiнем пiць.

Як жа потым пойдуць справы

I ў гандлi, i ў дзяржавы?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iдзём мы з мужам па рынку ў Ждановiчах, поўныя рукi торбачак з агуркамi, капустай, кiвi для дзяцей... Раптам ўзгадваем, што забылi купiць нешта яшчэ,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика