21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Работа. Плюс «жыллёвыя пытаннi»

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

З тымi цi iншымi праблемамi час ад часу даводзiцца сутыкацца кожнаму з нас. I першы крок да iх вырашэння — дакладна ведаць свае правы. Таму тэма чарговай «прамой лiнii» «Звязды» была выбрана зусiм не выпадкова. Канфлiктныя сiтуацыi на рабоце, кантракты, камандзiроўкi, працоўны час, мiнiмальныя заробкi, графiкi водпускаў, дзiцячыя дапамогi, а таксама магчымыя варыянты вырашэння «жыллёвага пытання» — размова аб усiм гэтым i iншым атрымалася па-сапраўднаму «гарачай». Аднак аб усiм па парадку. Такiм чынам, на пытаннi чытачоў нашай газеты адказваюць загадчык юрыдычнай кансультацыi галоўнага прававога ўпраўлення апарату Савета Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Уладзiмiр Iванавiч ШЭЛКОВIЧ i намеснiк загадчыка юрыдычнай кансультацыi ФПБ Васiль Мiкалаевiч КОРСУК.

 — Мой сын, як малады спецыялiст, быў накiраваны на работу ў сельгасарганiзацыю, дзе з 2 жнiўня 2005 года па 2 жнiўня 2007 года з iм быў заключаны кантракт. Аднак атрымалася так, што з леташняга па сёлетнi студзень сын служыў па прызыву ў армii. У сувязi з гэтым, калi ласка, патлумачце: якi зараз працоўны дагавор павiнен заключыць з iм наймальнiк i колькi яшчэ сын павiнен адпрацаваць па размеркаванню?

А.А. ЛАРКОВIЧ, г. Горкi

— Заключаць зараз бестэрмiновы працоўны дагавор або кантракт — гэта вырашае кiраўнiк арганiзацыi. Прычым, калi будзе выбраны варыянт бестэрмiновага дагавора, то адпрацаваць па размеркаванню два гады вашаму сыну ўсё роўна давядзецца. Праўда, у гэтыя два гады «ўвойдзе» i час службы ў армii.

Калi ж будзе выбраны другi варыянт, то варта падкрэслiць — паводле заканадаўства, кантракты ў нашай краiне могуць заключацца тэрмiнам не менш чым на год. I «адлiк» гэтага года пачнецца з моманту вяртання сына на ранейшае працоўнае месца пасля службы. Адно, што тут можна нагадаць: сам кантракт павiнен заключацца толькi па ўзаемнай згодзе бакоў.

 — Напрыканцы пятага курса бюджэтнага аддзялення нарадзiла дзiця, i ў сувязi з гэтым мне не далi размеркавання. Цi магчыма атрымаць яго зараз?

Кацярына Аляксандраўна НАЗАРАВА, г. Мiнск

— Калi не было просьбы аб свабодным працаўладкаваннi, то прапанаваць першае месца вам павiнны былi. Калi ж гэтага не адбылося, зараз лепш за ўсё звярнуцца ў Мiнiстэрства адукацыi. Прычым пажадана — пiсьмова. Бо ў такiм выпадку вам проста абавязаны даць адказ.

 — Я i брат з’яўляемся прамымi спадчыннiкамi прыватнага дома, у якiм зараз жыве мацi. А пытанне такое: як потым адбудзецца падзел гэтага дома з улiкам таго, што я пражываю асобна? I колькi пашпартоў будзе афармляцца на гэты дом — адзiн або два?

Iван Васiльевiч ПЕТРУШКЕВIЧ, Карэлiцкi раён

— Калi больш спадчыннiкаў першай чаргi няма, то вы i брат атрымаеце роўныя долi — па 1/2 дома. I кожны з вас зможа распараджацца гэтымi долямi па ўласнаму меркаванню. Што ж да пашпартоў, то тут ёсць варыянты. Пашпарт можна аформiць адзiн з указаннем долi кожнага спадчыннiка, а можна i два — кожнаму спадчыннiку асобна.

Аднак нельга забывацца, што ў любым выпадку па пытанню афармлення неабходна звярнуцца ў натарыяльную кантору на працягу 6 месяцаў з моманту ўзнiкнення права на спадчыну.

 — Лiтаральна за чатыры метры ад сцяны прыватнага дома, дзе я жыву, праходзiць высакавольтная лiнiя. Цi дапушчальнае такое «суседства» i цi павiнны перанесцi лiнiю далей ад дома?

Iна Вячаславаўна ЛАЗУН, Карэлiцкi раён

— Як вядома, прафсаюзы ў першую чаргу займаюцца працоўнымi справамi. Таму, Iна Вячаславаўна, вам усё ж лепш звярнуцца па iншаму адрасу — да энергетыкаў.

 — У арганiзацыi, дзе я працую, iснуе даволi распаўсюджаная практыка аб’яўлення вымоў з любой нагоды. Колькi такiх вымоў могуць прывесцi да звальнення? I што рабiць, калi, на мой погляд, падобныя вымовы цi заўвагi з’яўляюцца абсалютна не абгрунтаванымi?

Алена, г. Мiнск

— Сама колькасць абвяшчэння дысцыплiнарных спагнанняў па сутнасцi нiчым не абмежаваная — тут усё залежыць ад меркавання наймальнiка. Пры гэтым Працоўны кодэкс вызначае магчымасць звальнення за сiстэматычнае невыкананне працоўных абавязкаў. I ў сваю чаргу весцi размову аб сiстэматычнасцi выпадае ў сiтуацыi, калi работнiк ужо меў дысцыплiнарнае спагнанне i здзейснiў новы праступак. Аднак казаць, што ў такiх варунках работнiка павiнны звольнiць у абавязковым парадку, нельга — гэта зноў-такi права наймальнiка, i менавiта ён павiнен прымаць канчатковае рашэнне.

Разам з тым трэба адзначыць, што любое дысцыплiнарнае спагнанне павiнна сапраўды грунтавацца на нейкiх «вiнаватых дзеяннях». I работнiк мае поўнае права абскардзiць накладанне спагнання ў камiсii па працоўных спрэчках або, у выпадку нязгоды з рашэннем камiсii, — у судзе. Аднак варта памятаць, што звярнуцца ў падобных варунках у суд неабходна на працягу трох месяцаў.

Да таго ж нялiшне заўважыць наступнае. З адпаведным загадам аб дысцыплiнарным спагнаннi работнiка павiнны азнаёмiць у 5-дзённы тэрмiн «пад роспiс» (iнакш спагнанне фактычна лiчыцца неправамоцным), i апроч таго, работнiк мусiць у абавязковым парадку даць свае тлумачэннi. Прычым у сiтуацыi, калi ён першапачаткова пагаджаецца з загадам, а потым змяняе пункт погляду, магчымасць звароту ў суд таксама не выключаецца.

 — Працую ў вёсцы, пры гэтым мяне i iншых работнiкаў раз-пораз выклiкаюць па службовай неабходнасцi ў горад. Цi павiнны ў такiм выпадку кампенсавацца праезд i выдавацца «камандзiровачныя»?

Аляксандр Iванавiч, Магiлёўскi раён

— Безумоўна. Даручэнне работнiку выконваць свае працоўныя абавязкi ў iншым населеным пункце з’яўляецца камандзiроўкай. Адпаведна, у такiм разе павiнны аплачвацца i праезд, i камандзiровачныя выдаткi. Пры гэтым варта заўважыць, што «iншым населеным пунктам» лiчыцца iншая адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная адзiнка, i ў тым лiку — у межах аднаго раёна.

 — Вас непакоiць Людмiла Васiльеўна, i вось з якiм пытаннем. Мая дачка закончыла медунiверсiтэт i атрымала размеркаванне ва Узду. Я, хоць i не бiзнэсмен, але зараз усё ж хацела б купiць ёй там кватэру. Аднак тут узнiкае пытанне: пад якi працэнт i на якiх умовах даюць крэдыты на набыццё жылля маладым спецыялiстам?

— Калi ваша дачка хоча працаваць у сельскай мясцовасцi цi ў малым горадзе, то, згодна з Указам ад 14 красавiка 2000 года № 185, яна можа разлiчваць на крэдыт для будаўнiцтва цi набыцця жылля тэрмiнам на 40 гадоў пад 3 працэнты гадавых. Пры гэтым сама сума крэдыту ў выпадку будаўнiцтва можа складаць да 95 працэнтаў яго кошту. А ў выпадку набыцця — не будзе перавышаць 70 працэнтаў максiмальнага памеру крэдыту, што выдзяляецца на будаўнiцтва. Разам з тым трэба мець на ўвазе, што галоўная ўмова для атрымання такога крэдыту — знаходжанне ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў.

 — Маем кватэру, у якой пражывае 5 чалавек, i ў тым лiку — дзiця-iнвалiд. Пры гэтым стаiм у агульнай чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў з 1990 года, i ў асобнай чарзе, як бацькi дзiцяцi-iнвалiда, — з 1995 года. Парайце, як нам у рэшце рэшт атрымаць новае жыллё?

Галiна Iванаўна, г. Мiнск

— Як вядома, усе жыллёвыя пытаннi ў нас вырашаюцца па месцы жыхарства (у райвыканкаме цi ў адмiнiстрацыi вашага раёна), або па месцы працы. Што ж да агульных нормаў, то яны такiя. Паколькi вы выхоўваеце дзiця-iнвалiда, ваша сям’я мае права на атрыманне бясплатнага жылля — сацыяльнага карыстання. Разам з тым трэба мець на ўвазе, што зараз такое жыллё прадастаўляецца толькi тым грамадзянам, у якiх даход на кожнага члена сям’i не перавышае бюджэт пражытковага мiнiмуму, а на сёння гэта — 170 500 рублёў. I калi даход атрымлiваецца большым, то застаецца толькi адно — чакаць агульнай чаргi.

(Працяг будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З тымi цi iншымi праблемамi час ад часу даводзiцца сутыкацца кожнаму з нас. I першы крок да iх вырашэння — дакладна ведаць свае правы. Таму тэма чарго
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика