У Беларусi на рэканструкцыю дзяржаўных тэатраў за тры гады накiравана больш як Br15,7 млрд
Вольга СРЭДНЕВА, БЕЛТА
У Беларусi за 2004—2006 гады на выкананне Праграмы рэканструкцыi i тэхнiчнага перааснашчэння дзяржаўных тэатраў Рэспублiкi Беларусь на 2004—2010 гады накiравана больш як Br15,7 млрд, што склала 104 працэнты да плана. Аб гэтым паведамiў мiнiстр культуры Уладзiмiр Мацвяйчук на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, якое прайшло пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага.
Паводле iнфармацыi мiнiстра культуры, па рэспублiканскаму бюджэту за тры гады праграма была выканана на 185 працэнтаў. У той жа час аб’ём работ па рэканструкцыi i тэхнiчнаму перааснашчэнню тэатраў камунальнай уласнасцi ажыццёўлены толькi на 84,4 працэнта. Прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi адзначыў у ходзе пасяджэння, што аблвыканкамы павiнны не дапускаць пераносу тэрмiнаў мерапрыемстваў па рэалiзацыi праграмы i не адцягваць сродкi на будаўнiцтва iншых аб’ектаў. Прэм’ер-мiнiстр запатрабаваў таксама ўзмацнiць кантроль за правядзеннем тэндараў на пастаўку абсталявання i матэрыялаў для рэканструкцыi тэатраў. Паводле інфармацыі старшыні Камiтэта дзяржкантролю Зянона Ломаця, пры рэканструкцыi будынка Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета выяўлены грубыя парушэннi. Паводле слоў Зянона Ломаця, умяшанне Камiтэта дзяржкантролю дало магчымасць дзяржаве зэканомiць 260 тыс. еўра на тэндары па закупцы сцэнiчнага абсталявання для тэатра. Акрамя таго, ёсць парушэннi заканадаўства ў праведзеным тэндары на пастаўку гэтаму тэатру дзвярэй. «Перамагла абсалютна незразумелая падстаўная фiрма», — сказаў ён. Цяпер iдзе праверка гэтай аперацыi. У сувязi з гэтым прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi адзначыў, што сёння ў канцэрне «Беллеспаперапрам» дастаткова прадпрыемстваў, якiя маюць серыйную тэхналогiю, празрыстую спецыфiкацыю i калькуляцыю. Прэм’ер-мiнiстр сказаў, што на рэканструкцыю дзяржаўнага тэатра можна было «прыцягнуць беларускага вытворцу, якi зрабiў бы любыя дзверы».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi за 2004—2006 гады на выкананне Праграмы рэканструкцыi i тэхнiчнага перааснашчэння дзяржаўных тэатраў Рэспублiкi Беларусь на 2004—2010 гады |
|