Беларусь стартуе чацвёртай
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
«Еўрабачанне-2007» 12 сакавiка кiраўнiкi дэлегацый краiн, якiя ўдзельнiчаюць сёлета ў песенным спаборнiцтве «Еўрабачання», сабралiся ў Хельсiнкi на жараб’ёўку, якая вызначыла парадак выступлення канкурсантаў у фiнале i паўфiнале. Усяго «па палiчках» трэба было расставiць 42 удзельнiкаў, 28 з якiх пачынаюць барацьбу з паўфiналу. Гэта пакуль што абсалютны рэкорд па колькасцi ўдзельнiкаў за больш чым паўвекавую гiсторыю конкурсу.Па вынiках жараб’ёўкi беларускi прадстаўнiк, якi выступае пад сцэнiчным iмем Калдун, у паўфiнале конкурсу выйдзе на сцэну чацвёртым з песняй «Wоrk Yоur Mаgiс». Перад iм свае нумары прадставяць канкурсанты з Балгарыi, Iзраiля i Кiпра. Апошнi нумар дастаўся Латвii (дакладней, прадстаўнiкi гэтай краiны выцягнулi так званую «дзiкую карту» i самi выбралi сабе стартавую пазiцыю). Дэбютанты конкурсу — а ў гэтым годзе iх два, Грузiя i Чэхiя — выступяць у паўфiнале пад нумарамi 6 i 15 адпаведна. У конкурс вярнулiся Венгрыя i Аўстрыя, якiм лёс вызначыў паўфiнальныя стартавыя нумары 22 i 27. Сербiя i Чарнагорыя возьмуць удзел у «Еўрабачаннi» ўжо ў якасцi самастойных дзяржаў — пад нумарамi 15 i 7 адпаведна. У фiнале «Еўрабачання» традыцыйна выступаюць 24 краiны — 10 лепшых па вынiках леташняга конкурсу, «вялiкая чацвёрка» краiн-арганiзатараў (Вялiкабрытанiя, Германiя, Iспанiя, Францыя) i 10 лiдараў паўфiналу. Адкрые фiнал конкурсу Боснiя i Герцагавiна, а пад нумарам 24 выступiць хтосьцi з пераможцаў паўфiналу (iхняя жараб’ёўка пройдзе непасрэдна перад канцэртам, 11 мая). Свабоднымi для выхадцаў з паўфiналу засталiся таксама пазiцыi 3, 6, 7, 8, 11, 14, 17, 21 i 22. Нашы суседзi — Расiя i Украiна — пачнуць барацьбу адразу з фiналу. Прадстаўнiк Расii, якi вызначыўся лiтаральна днямi (праект Максiма Фадзеева, дзявочы гурт «Серабро» з песняй пад амбiцыйнай назвай «Sоng #1»), выйдзе на сцэну пад нумарам 15. Канкурсанту(цы?) з Украiны, якiм(ой) сёлета названы(а) Андрэй Данiлка ў вобразе Веркi Сярдзючкi з песняй «Dаnsing», дастаўся нумар 18. Цi спрацуе сёлета правiла першых i апошнiх нумароў, якiя быццам бы лепш запамiнаюцца публiцы — убачым 10 i 12 мая. Дарэчы, вынiкi глядацкага галасавання наша краiна будзе абвяшчаць другой па лiку — пасля Чарнагорыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 сакавiка кiраўнiкi дэлегацый краiн, якiя ўдзельнiчаюць сёлета ў песенным спаборнiцтве «Еўрабачання», сабралiся ў Хельсiнкi на жараб’ёўку, якая вызн
|
|