Хакер супраць бiзнэс—партала
Аляксандр ПУКШАНСКI
Хакер узламаў самы папулярны ў Прыдзвiнскiм краi сярод наведвальнiкаў мясцовых Iнтэрнэт—рэсурсаў даведачна—iнфармацыйны партал «Вiцебская вобласць для бiзнэсу i iнвестыцый». Гэты партал быў распрацаваны па заданню Вiцебскага аблвыканкама спецыялiстамi Вiцебскага цэнтра падтрымкi прадпрымальнiцтва.
Апошнiх, мякка кажучы, проста здзiўляе, навошта вiртуальнаму хулiгану трэба было разбураць электронную крынiцу дзелавой iнфармацыi? Як паведамiлi «Звяздзе» ў гэтым цэнтры, частку iнфармацыi аднавiць ужо нельга. Штомесяц на партал www.vitinvеst.bу.соm заходзiлi каля 9 тысяч наведвальнiкаў. Вельмi папулярнай была афiцыйная iнфармацыя ўпраўлення юстыцыi аблвыканкама пра ўсе iснуючыя ў рэгiёне суб’екты гаспадарання, аб iнвестыцыйных праектах, занятасцi, прапановах па тэме адпачынку i здароўi, пытаннях права, падтрымкi бiзнэсу... Вельмi актыўна працаваў дзелавы форум, на якiм бiзнэсмены не толькi маглi абмеркаваць свае праблемы, абмяняцца думкамi па важных для iх тэмах, але i атрымаць адказы на пытаннi, што iх цiкавяць. Хакер узламаў i форум. Зараз партал зноў дзейнiчае i прымаюцца дадатковыя меры абароны супраць вiртуальных вандалаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хакер узламаў самы папулярны ў Прыдзвiнскiм краi сярод наведвальнiкаў мясцовых Iнтэрнэт—рэсурсаў даведачна—iнфармацыйны партал «Вiцебская вобласць для
|
|