21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Маёнтак за тэатр!..

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

На нашай зямлi шмат што трымалася на энтузiязме людзей, якiя яе вельмi любiлi. Прынамсi, з яго сто гадоў таму пачынаўся прафесiйны беларускi тэатр...

Тата ды мама, тры дачкi, сябры сям’i ды мясцовыя сяляне — вось вам i трупа для таго, каб ставiць спектаклi. Татам быў не хто iншы, як Iгнат Буйнiцкi. Беларускi шляхцiч, якому было, вiдаць, сумнавата ад звычайнага жыцця ў маёнтку, у фальварку Палiвачы на Полаччыне, дзе ён нарадзiўся i дзе потым жыла яго сям’я. Забаву прыдумалi сабе самi — хатнi тэатр. Ладзiлi беларускiя вечарынкi, дзе кожны мог праявiць сябе — хто ў якасцi спевака цi танцора, хто ў якасцi акцёра. Тата, натуральна, быў галоўней за ўсiх. Рэжысёр значыць. Не, ён, канешне, як i належала шляхцiчу, атрымаў прыстойную адукацыю, прафесiю землямера. Але для сваёй краiны зрабiў справу больш значную — стаў стваральнiкам першага прафесiйнага беларускага тэатра, акцёрам i рэжысёрам. Але тады, калi з народных крынiц браў багацце песень i танцаў, калi ствараў знаёмыя вобразы ў сваiх незвычайных пастаноўках, калi з падручных сродкаў рабiлiся дэкарацыi i шылiся касцюмы, — няўжо хтосьцi мог падумаць, што аматарства перарасце ў сапраўдны тэатр?

Трупа Буйнiцкага ўзнiкла ў 1907 годзе i так хутка набыла вядомасць, што нават пачала гастраляваць. Сярод людзей пайшла слава пра «народны тэатр», якi праз якiя тры гады можна было пабачыць на гастролях у Слуцку, Полацку, Нясвiжы, Клецку... Летам 1911 года першая беларуская трупа пад кiраўнiцтвам Iгната Буйнiцкага пабывала ў Мiнску. Да таго часу яна ўжо набыла шырокую вядомасць у Вiльнi i нават Пецярбургу яе выдатна прымалi. А 25 i 26 чэрвеня ў мiнскай тэатральнай зале «Парыж» паказала спектаклi «Па рэвiзii» Крапiўнiцкага i «Модны шляхцюк» Каганца. Паглядзець iх маглi мясцовыя моднiкi — заможныя людзi, квiткi для iх прадавалiся па зусiм немалой цане. Але гэты тэатр быў даступны i бедным студэнтам — для iх квiткi прадавалiся значна танней. Вось што значыць дэмакратычнае мастацтва ў дзеяннi!

Мастацтва патрабуе ахвяраў: гэтую iсцiну шляхцiч Буйнiцкi спасцiгаў на ўласным вопыце — тэатр аказаўся справай дарагой. Гастролi прынеслi такiя страты, што яму давялося прадаць Палiвачы i ўвогуле прыпынiць выступленнi. У 1913 годзе Iгнат Буйнiцкi распусцiў трупу. Але яна аднаўлялася — справу зараджэння беларускага тэатра было ўжо не стрымаць...

Паўлiна Мядзёлка ва ўспамiнах аб гэтым тэатры пiсала: «Незабыўнае ўражанне зрабiла на мяне першая беларуская вечарынка ў Вiльнi 12 лютага 1910 года, дзе выступала трупа Iгната Буйнiцкага i хор пад кiраўнiцтвам кампазiтара Рагоўскага... Выступленне трупы Iгната Буйнiцкага ўсхвалявала i Янку Купалу. Трэба зазначыць, што ў той час, акрамя вядомых п’ес Дунiна-Марцiнкевiча, не было арыгiнальнага сцэнiчнага матэрыялу. Буйнiцкi карыстаўся перакладамi ўкраiнскiх п’ес i iнсцэнiроўкамi апавяданняў Элiзы Ажэшкi «У зiмовы вечар» i «Хам». Гэта навяло Купалу на думку стварыць арыгiнальную беларускую п’есу, сугучную сучаснасцi».

П’еса такая з’явiлася. I не толькi адна яна. З’явiлiся людзi, якiм быў патрэбны беларускi тэатр, узнiкла Першае Таварыства беларускай драмы i камедыi. Артысты трупы Буйнiцкага склалi аснову Першага беларускага тэатра. Ён жыве сёння i носiць iмя Янкi Купалы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На нашай зямлi шмат што трымалася на энтузiязме людзей, якiя яе вельмi любiлi. Прынамсi, з яго сто гадоў таму пачынаўся прафесiйны беларускi тэатр...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика