Юрыст «наступiў» на закон
Iгар ГРЫШЫН
Днём у Мiнску праваахоўнiкамi былi затрыманы адказная асоба Беларускага таварыства «Кнiга» i юрыст аднаго з рэспублiканскiх унiтарных таварыстваў.
Супрацоўнiкi ГУУС Мiнгарвыканкама ў ходзе спецаперацыi затрымалi гэтых жыхароў сталiцы на вулiцы Чайкоўскага. Паводле папярэдняй iнфармацыi, абедзве асобы падазраюцца ў тым, што атрымалi 5 мiльёнаў рублёў i 5 тысяч долараў ЗША хабару ад непрацуючага за станоўчае вырашэнне пытання аб здачы ў арэнду складскiх памяшканняў. Па гэтаму факту ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днём у Мiнску праваахоўнiкамi былi затрыманы адказная асоба Беларускага таварыства «Кнiга» i юрыст аднаго з рэспублiканскiх унiтарных таварыстваў
|
|