Кватэра вернута ў дзяржаўны фонд
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь, была ўзбуджана крымiнальная справа у адносiнах да былога намеснiка ваеннага камiсара аднаго з раённых ваенкаматаў Гомельскай вобласцi.
Прадаставiўшы фiктыўныя дакументы аб наяўнасцi ў яго выслугi ў 20 каляндарных гадоў на ваеннай службе, афiцэр набыў права бясплатнай прыватызацыi трохпакаёвай кватэры ацэначнага кошту звыш Br11 млн. Бабруйскiм мiжгарнiзонным ваенным судом абвiнавачаны быў асуджаны да штрафу ў памеры 60 базавых велiчынь. Па iску Гомельскага мiжгарнiзоннага ваеннага пракурора дагавор аб бязвыплатнай перадачы ва ўласнасць указанай кватэры прызнаны судом несапраўдным. Яна вернута ў дзяржаўны жыллёвы фонд.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь, была ўзбуджана крымiнальная справа у адносiнах да былога намеснiка ва
|
|