Золата ў «дыпламаце»
Буйная партыя залатых i сярэбраных вырабаў без прабiрнага кляйма Рэспублiкi Беларусь канфiскавана ў непрацуючай жыхаркi Гродна. Папярэдняя ацэначная вартасць канфiскаваных каштоўных металаў складае Br65,5 млн, паведамiў карэспандэнту БЕЛТА начальнiк упраўлення па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi УУС Гродзенскага аблвыканкама Антон Вiлькель.
46-гадовая жыхарка Гродна была затрымана ў час сустрэчы з пакупнiком. У канфiскаваным у яе дыпламаце знаходзiлася звыш 100 залатых упрыгажэнняў агульнай вагой каля 500 г i 400 вырабаў з серабра агульнай вагой 2350 г. Кошт вырабаў склаў каля Br48 млн. У ходзе агляду кватэры затрыманай былi канфiскаваны аналагiчныя ўпрыгажэннi яшчэ на Br17 млн. Там жа знайшлi вагi, бiркi з надпiсам «Маскоўскi ювелiрны завод».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Буйная партыя залатых i сярэбраных вырабаў без прабiрнага кляйма Рэспублiкi Беларусь канфiскавана ў непрацуючай жыхаркi Гродна
|
|