Выбарчы закон: рэформаў не чакаецца
Наталля IЛЬIЧОВА, БЕЛТА
У 2008 годзе ў Беларусi пройдуць чарговыя парламенцкiя выбары. Яны павiнны адбыцца не пазней за 17 кастрычнiка. Аб тым, цi чакаюцца якiя-небудзь змяненнi ў беларускiм выбарчым заканадаўстве напярэдаднi маючай адбыцца палiтычнай кампанii, расказала ў iнтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiя Ярмошына.
«Пазiцыя Цэнтрвыбаркама Беларусi i мой асабiсты пункт гледжання — выбарчае заканадаўства павiнна быць стабiльным. Мы не бачым неабходнасцi мяняць яго. Выбары павiнны праходзiць па адных i тых жа тэхналогiях», — заявiла кiраўнiк ЦВК. Выбарчы закон разлiчаны на шырокае кола выканаўцаў — фактычна ўсё дарослае насельнiцтва краiны. Калi ён часта мяняецца, то гэта працуе не на якасць выбараў i робiць магчымым праходжанне ва ўладу толькi тых, хто можа прыцягнуць да падрыхтоўчай дзейнасцi палiттэхнолагаў, юрыстаў. Папраўкi павiнны датычацца толькi нормаў, якiя не спрацоўваюць, лiчыць Лiдзiя Ярмошына. Таму Цэнтральная камiсiя i выступiла напярэдаднi мясцовых выбараў з iнiцыятывай унесцi некаторыя змяненнi ў заканадаўства. I яны апраўдалi сябе. Новая норма аб адмене другога тура галасавання на выбарах мясцовых Саветаў дэпутатаў станоўча паўплывала на праведзеную выбарчую кампанiю. Саветы былi сфармiраваны ў найкарацейшыя тэрмiны i ў правамоцным складзе. Аднак укараняць мажарытарную сiстэму адноснай большасцi ў першым туры на парламенцкiх выбарах не плануецца — да гэтай палiтычнай кампанii павiнны быць больш строгiя патрабаваннi, паколькi гэта рэспублiканскi выбарчы орган, дзе людзi выконваюць свае абавязкi на прафесiйнай аснове. Што датычыцца прэзiдэнцкiх выбараў, то гэта норма «адназначна не падлягае пераносу з прычыны таго, што парадак iх правядзення вызначаны Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь». Новаўвядзеннi, якiя закранулi арганiзацыю перадвыбарнай агiтацыi i прапаганды, афармленне бюлетэняў, будуць дзейнiчаць на маючых адбыцца выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў. Лiдзiя Ярмошына адзначыла, што iдэi аб адмене мiнiмальнай яўкi выбаршчыкаў i графы «супраць усiх» у бюлетэнi для галасавання (змяненнi, нядаўна ўнесеныя ў расiйскае заканадаўства), «не карыстаюцца поспехам у Беларусi». «Ёсць меркаваннi, што парог яўкi 50 працэнтаў вельмi высокi. Але дамiнуючым застаецца прынцып — выбары павiнны забяспечваць прадстаўнiчасць улады. I яна забяспечана настолькi, наколькi яе падтрымала пэўная колькасць людзей. Пры адмене мiнiмальнай яўкi ёсць апасеннi, што выбары будуць ажыццяўляцца вузкiм кругам выбаршчыкаў», — сказала старшыня ЦВК. Чым больш грамадзян падтрымалi таго або iншага дэпутата, тым больш легiтымныя яго паўнамоцтвы. На думку Лiдзii Ярмошынай, некаторыя палiтычныя партыi Расii, якiя не мелi сваiх прадстаўнiкоў у парламенце, змогуць атрымаць галасы выбаршчыкаў толькi дзякуючы адмене графы «супраць усiх». «Адыход ад гэтай нормы пазбаўляе выбаршчыка выбару. Яго прымушаюць аддаваць свой голас любой альтэрнатыўнай партыi толькi таму, што ён не можа прагаласаваць «супраць усiх». Гэта новаўвядзенне заўчаснае, ды i наогул няправiльнае», — лiчыць субяседнiца. Кiраўнiк Цэнтральнай камiсii таксама паведамiла, што хоць парламенцкiя выбары адбудуцца толькi ў 2008-м, «гаварыць аб iх зусiм не рана». Падрыхтоўка да выбарчай кампанii пачнецца з лета—восенi гэтага года. «Мы плануем правесцi мерапрыемствы з актывiстамi на месцах i даць iм даручэннi, звязаныя з вызначэннем межаў выбарчых акруг. Гэтыя межы трансфармуюцца, паколькi пастаянна iдзе жыллёвае будаўнiцтва, мяняецца колькасць выбаршчыкаў», — сказала Лiдзiя Ярмошына.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2008 годзе ў Беларусi пройдуць чарговыя парламенцкiя выбары. Яны павiнны адбыцца не пазней за 17 кастрычнiка |
|