Хроніка апошніх падзей
ЛДПР ПРАТЭСТУЕ СУПРАЦЬ «ФАЛЬСIФIКАЦЫI ВЫБАРАЎ»
Фракцыя ЛДПР учора пакiнула залу пасяджэння Дзярждумы ў знак пратэсту супраць «фальсiфiкацыi выбараў». На думку лiдара ЛДПР Уладзiмiра Жырыноўскага, партыя «Справядлiвая Расiя» на выбарах, якiя адбылiся ў мiнулыя выхадныя, у сярэднiм па рэгiёнах атрымала не 15, а 5 працэнтаў. Нестаючыя ўзялi ў ЛДПР — 7 працэнтаў, КПРФ — 2 працэнты, СПС — 1 працэнт. Выбары былi сфальсiфiкаваны «ў гнюсную ноч», заявiў Жырыноўскi. АЗIЯЦКIЯ БIРЖЫ I РАСIЯ АБВАЛIЛIСЯ ЎСЛЕД ЗА ЗША Па вынiках аўторка Нью-Йоркская бiржа перажыла другi па маштабах абвал за чатыры гады. Азiя ў сераду адрэагавала яшчэ большым падзеннем. Галоўная прычына песiмiзму амерыканскiх iнвестараў — крызiс неплацяжоў па iпатэцы. Такi ж сцэнарый можа чакаць i Расiю. Нагадаем, што папярэднi крызiс, якi адбыўся на пачатку сакавiка, каштаваў глабальнай эканомiцы 9 млрд долараў — менавiта столькi было выведзена з ненадзейных рынкаў. Цяпер зона нестабiльнасцi перамясцiлася ў ЗША — буйнейшы фондавы рынак свету. Расiйскi фондавы рынак таксама ўчора адкрыўся падзеннем. У сярэднiм кацiроўкi знiзiлiся на 4—6 працэнтаў. РАСIЙСКI АЛIГАРХ № 1 СКАСАВАЎ ШЛЮБ Вядомы расiйскi алiгарх 40-гадовы губернатар Чукоткi Раман Абрамовiч, якi пастаянна жыве ў Вялiкабрытанii, скасаваў шлюб з 38-гадовай жонкай Iрынай. Як паведамiў прэс-сакратар бiзнэсмена, «спадар i спадарыня Абрамовiчы скасавалi шлюб у Расii па ўзаемнай згодзе». Былыя муж i жонка адмовiлiся каментаваць падрабязнасцi працэсу. Мiж тым, паводле iнфармацыi брытанскай прэсы, Раман Абрамовiч выплацiць рэкордную суму кампенсацыi сваёй другой жонцы, якая жыла з iм 15 гадоў, а таксама абавязуецца ўтрымлiваць iх пецярых дзяцей. Лонданская Dаilу Tеlеgrарh паведамляе, што, верагодна, Абрамовiч выплацiць Iрыне, былой сцюардэсе, не менш за 1 млрд фунтаў стэрлiнгаў. На думку выдання, скасаванне шлюбу паскорыла публiкацыя фатаграфiй расiйскага магната з 25-гадовай студэнткай, былой пасiяй тэнiсiста Марата Сафiна, Дар’яй Жукавай. Брытанская Timеs са свайго боку сцвярджае, што, паводле чутак, Iрына ў вынiку разводу можа атрымаць 5 млрд фунтаў стэрлiнгаў. Раней паведамлялася, што для вядзення працэсу Iрына скарысталася паслугамi знакамiтага адваката Рэйманда Туза, якi за свае поспехi на гэтай нiве атрымаў мянушку «Скiвiцы». А Абрамовiчу ёсць што дзялiць са сваёй жонкай. Уражвае нават спiс толькi нерухомасцi i транспарту алiгарха: Bоеing 767 — 104 млн долараў; Bоеing бiзнэс-класа — 52 млн долараў; два верталёты — 65 млн долараў кожны; яхта Реlоurs, аснашчаная сiстэмай выяўлення ракет i падводнай лодкай з верталётнай пляцоўкай, — 134 млн долараў; яхта Ехtаsеа з басейнам i турэцкай лазняй — 134 млн долараў; футбольны клуб «Чэлсi» — 261 млн долараў; замак «Дэ Ла Кро» (Францыя, Рыўера) — 30 млн долараў; шасцiпавярховы дом у шыкоўным лонданскiм раёне Найтсбрыдж — 51 млн долараў; пентхаус у лонданскiм раёне Кенсiнгтан плошчай 9000 метраў — 54 млн долараў; пяцiпавярховы грыгарыянскi асабняк у Лондане — 20 млн долараў; дом у Сан Трапэ (Лазурны Бераг, Францыя) — 18 млн долараў; культавы гатэль Еdеn Rосk у Канах (Францыя) — 1 млрд долараў; дача ў Падмаскоўi —15 млн долараў i iнш. IНДЫЙСКIЯ ПАЛIЦЭЙСКIЯ БУДУЦЬ ПАХНУЦЬ КВЕТКАМI Новая форма палiцэйскiх iндыйскага штата Гуджарт будзе прапiтана водарам кветак i цытрусавых, што павiнна палепшыць iмiдж ахоўнiкаў правапарадку. Форму, якую апрануць 300 тысяч палiцэйскiх, распрацавалi ў Нацыянальным iнстытуце дызайну па заказу ўрада штата. Яна выраблена з бавоўны са святлоадбiвальнымi валокнамi. Тканiна захавае свае ўласцiвасцi i пасля мыцця. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фракцыя ЛДПР учора пакiнула залу пасяджэння Дзярждумы ў знак пратэсту супраць «фальсiфiкацыi выбараў»
|
|