21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бясконцых малочных рэк не iснуе, але патэнцыял для пашырэння iх рэчышчаў ёсць, i ён вялiкi

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

1 мiльён 413 тысяч тон малака(!) запланавана атрымаць на Мiншчыне сёлета. Пры ўмове спрыяльных абставiнаў гэта стане рэкордам. Тым больш што летась вобласць таксама паказала лепшы вынiк у краiне па рэалiзацыi малака, яна абышла нават такiх традыцыйных вытворцаў, як гродзенцы. У сярэднiм адна карова ў 2007 годзе павiнна «зрабiць» 5052 кiлаграмы малака. Мэта, якую iмкнуцца дасягнуць малочныя вытворцы Мiнскай вобласцi, можа падавацца крыху амбiцыйнай i нават рызыкоўнай. Але ў тым, што выканаць яе магчыма, сумненняў няма.

Па сваёй значнасцi для эканомiкi Мiнскай вобласцi вытворчасць малака не саступае прамысловай сферы. Малако — гэта «жывыя» грошы, якiя кожны дзень «капаюць» у народную кiшэню. Гэта — заслуга працоўных у гаспадарках. У СВК «Новая Любанiя» Вiлейскага раёна зразумелi, што паляпшэнне ўмоў працы непазбежна прынясе лепшыя вынiкi ў вытворчасцi. I зрабiлi поўны рамонт малочнатаварнай фермы «Цэнтр». Еўралюксавых умоў там няма — яны i не патрэбныя, але ж з’явiлiся душавыя кабiнкi, раздзявальнi, быў даведзены да ладу пакой адпачынку, нанова пафарбавалi будынак... I вельмi значных грашовых выдаткаў не спатрэбiлася, i людзi задаволеныя. Сам факт, што да iх аднеслiся з клопатам, штурхае да прадукцыйнай працы.

— У мiнулым годзе ў гаспадарцы з’явiўся аграгарадок, i, адпаведна, мы стварылi неблагiя ўмовы для працы, — пацвярджае выконваючы абавязкi старшынi СВК «Новая Любанiя» Iван Фарыно. — Усё зроблена для нашых жывёлаводаў. Летась мы атрымалi 3725 кiлаграмаў малака ў сярэднiм ад каровы, з «прыбаўкай» у 274 кiлаграмы, а на гэты год трэба «даць плюс» больш чым на тону — атрымаць 4800 кiлаграмаў! Мяжа, якую мы павiнны пераступiць, шчыра скажу, складаная. Але я ўпэўнены, што з нашым калектывам мы можам i павiнны яе пераадолець. I каб гэта зрабiць, будзем прытрымлiвацца некалькiх правiлаў: паўнавартаснае кармленне, выпас жывёлы на шматкампанентных пашах, i, канешне ж, трэба ўлiчваць чалавечы фактар. Намагаемся ствараць не толькi камфортныя ўмовы працы. Напрыклад, з 29 узведзеных у аграгарадку домiкаў дванаццаць мы аддалi даяркам i даглядчыкам жывёлы.

Над стварэннем больш зручных умоў працы працуюць i абласныя прафсаюзы:

— Летась мы выявiлi парушэнне працоўнага заканадаўства — тое, што пры трохразовым даеннi жанчыны пачыналi працаваць у чатыры—пяць гадзiн ранiцы, не ўлiчвалася некаторымi працадаўцамi. Зараз за «начныя гадзiны» работы людзям пачалi даплачваць. Акрамя таго, мы сочым за прытрымлiваннем усiх пунктаў калектыўнага дагавора, калi трэба, уносiм у яго змяненнi для паляпшэння ўмоў працы. Ёсць i праблемы — пакуль што ў галiне жывёлагадоўлi захаваўся вытворчы траўматызм, — кажа намеснiк старшынi абласной арганiзацыi прафсаюзаў работнiкаў аграпрамысловага комплексу Мiхаiл Шакураў. — Прадстаўнiкi прафсаюзаў арганiзавалi i ўжо некалькi гадоў кiруюць клубамi даярак — пяцi-, шасцi-, сямiтысячнiц. Гэта мы робiм для таго, каб мець магчымасць заахвочваць працаўнiкоў. Распрацавана палажэнне аб дзейнасцi гэтых клубаў, iх удзельнiкi атрымлiваюць даплаты да заробкаў. Напрыклад, у Барысаўскiм раёне членам клуба даплачваецца 20 працэнтаў ад iх заработнай платы, кандыдатам у члены клуба — дзесяць працэнтаў. У раёнах вобласцi пры ўдзеле прафсаюзаў праводзяцца i так званыя Днi жывёлавода, у час якiх лепшыя работнiкi аграпрамысловага комплексу маюць магчымасць абмяняцца вопытам, а таксама атрымаць прызы i падарункi за добрую працу.

I, безумоўна, трэба па магчымасцi павялiчваць заработную плату для людзей, якiя працуюць на малочнатаварных фермах. Не сакрэт, што ў даярак яна можа быць i большай. Таму ў гаспадарках вобласцi працуе сiстэма заахвочвання, напрыклад, на МТФ «Рабунь» уведзены чатыры вiды прэмiй па вынiках працы даярак за месяц. Грашовыя сумы не вельмi вялiкiя, але ўсё роўна прыемна атрымлiваць дадатковыя сродкi. Акрамя таго, прыбыткi працаўнiкоў фермаў залежаць i ад якасцi атрыманага прадукту. Напрыклад, заработная плата лепшай даяркi фермы «Рабунь» склала за адзiн з месяцаў 643 тысячы рублёў, а лепшай работнiцы фермы «Крывое сяло» — 435 тысяч рублёў: з-за таго, што першая гаспадарка атрымала большы аб’ём малака вышэйшага гатунку.

У Вiлейскiм раёне за мiнулы год дзве гаспадаркi паказалi вынiк у 6500 кiлаграмаў малака ад адной каровы, дзесяць — больш чым за чатыры тысячы. «У гэтым годзе мы павiнны атрымаць чатыры з паловай тысячы лiтраў ад адной каровы ў сярэднiм па раёну. Для таго, каб малочная галiна i далей развiвалася, трэба мяняць ўмовы ўтрымання i харчаванне жывёлы. Мы плануем набыць насенне для стварэння пашаў iнтэнсiўнага тыпу на тэрыторыi ў тры тысячы гектараў, — кажа намеснiк начальнiка ўпраўлення па жывёлагадоўлi Вiлейскага райвыканкама Анатоль Апанасевiч. — Усе ўпэўненыя, што выдаткоўваць грошы на развiццё сельскай гаспадаркi трэба. Але ж калi мы будзем занадта актыўна набываць харчовыя i энергетычныя дабаўкi да рацыёна, то кошт прадукцыi непазбежна ўзрасце. Таму ў раёне вырашылi перапрацоўваць рапс, каб атрымлiваць танны шрот, у якiм ёсць бялок.

Малочная галiна ў вобласцi пачала актыўна развiвацца адносна нядаўна i яшчэ дасягае «дарослага ўзросту» развiцця. Некаторыя гаспадаркi маюць патрэбу не ў пераабсталяваннi, а ў поўнай мадэрнiзацыi, рэфармаваннi ўсёй матэрыяльнай i арганiзацыйнай сiстэмы работы.

— Ёсць такое азначэнне — менеджмент статку. Гэта сiстэма iндывiдуальнага кантролю за кожнай жывёлай на ферме, за станам яе здароўя i рацыёнам. Такi падыход дазволiць гаспадаркам наладзiць эфектыўную работу, — упэўнена загадчык сектара малочнай жывёлагадоўлi Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Мiнскага аблвыканкама Жанна Тасбаўева. — Неабходна ўкараняць сусветны вопыт, дасягненнi лепшых гаспадарак краiны. Мы будзем працягваць будаўнiцтва фермаў, на якiх паўнавартаснае, шматкампанентнае па свайму складу харчаванне будзе дастаўляцца жывёлам пры дапамозе мабiльных тэхнiчных раздатчыкаў, дзе зроблена аўтаматызаваная сiстэма даення i ёсць прыборы для iндывiдуальнай здабычы неабходнай зоаветэрынарнай iнфармацыi. У вобласцi ўжо дзейнiчае 38 такiх гаспадарак. Пакуль не вельмi шмат, але ж усе перадумовы для поспеху створаны. Бясконцых малочных рэк не iснуе, але патэнцыял для пашырэння iх рэчышчаў ёсць, i ён вялiкi.

Вiлейскi раён.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 мiльён 413 тысяч тон малака(!) запланавана атрымаць на Мiншчыне сёлета. Пры ўмове спрыяльных абставiнаў гэта стане рэкордам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика