У мінску —трыхiнелёз!
Кар. БЕЛТА
У iнфекцыйную бальнiцу Мiнска шпiталiзаваны 17 чалавек з дыягназам «трыхiнелёз», паведамiла ўрач-паразiтолаг эпiдэмiялагiчнага аддзела Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Вольга Семiжон.
Усе захварэлыя ў сярэдзiне лiстапада ўжывалi мяса i каўбасу дзiкага кабана, прывезеныя ў сталiцу з вёскi Отмiнава Навагрудскага раёна. У шпiталiзаваных захворванне мае сярэднюю ступень цяжкасцi. Для папярэджання захворвання спецыялiсты раяць не купляць мяса i прадукты з яго хуткага прыгатавання па-за дзяржаўнымi пунктамi гандлю. Пры куплi мясных прадуктаў на рынку прасiць у прадаўца даведку аб праведзенай ветэрынарнай экспертызе i бяспецы прадукту. Мяса дзiкiх жывёл, здабытых на паляваннi, а таксама свiней пры хатнiм забоi неабходна абавязкова праверыць у ветэрынарнай лабараторыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У iнфекцыйную бальнiцу Мiнска шпiталiзаваны 17 чалавек з дыягназам «трыхiнелёз», паведамiла ўрач-паразiтолаг эпiдэмiялагiчнага аддзела Мiнскага гарадс |
|