Папярэджана «заказное» забойства
Iгар ГРЫШЫН
Адразу 200 долараў на радасцях «адвалiў» «памагатым» 44-гадовы жыхар Салiгорска за нiбыта выкананы «заказ» па... забойству свайго 33-гадовага знаёмага.
Яшчэ са студзеня гэтага года мужчына расшукваў людзей, якiя пагадзiлiся б яму дапамагчы расправiцца з земляком. Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, ахвяра павiнна была расплацiцца жыццём за сваю кватэру, якой i хацеў завалодаць злачынца. У рэшце рэшт карыслiвы заказчык выйшаў на асобаў, якiя пагадзiлiся ўстаранiць няшчаснага за... 500 долараў ЗША. А ў сакавiку ў ходзе правядзення спецаперацыi праваахоўнiкаў «кiлеры» з’явiлiся на кватэры заказчыка i прад’явiўшы ў якасцi доказу смерцi знаёмага фотаздымкi, мабiльны тэлефон i пашпарт, запатрабавалi ўзнагароджанне. Пасля таго, як карыслiвы крымiнальнiк перадаў iм 200 долараў ЗША, а потым паабяцаў выплацiць астатнюю суму, у памяшканне ўварвалiся супрацоўнiкi спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», якiя затрымалi падазронага. СУТЫКНУЛIСЯ ЧАТЫРЫ АЎТАМАБIЛI Буйное ДТЗ, у якiм пацярпелi шасцёра i загiнуў адзiн чалавек, адбылося на дарозе паблiзу вёскi Пагост Бярэзiнскага раёна. Каля васьмi гадзiн ранiцы 46-гадовы жыхар Бялынiчаў, якi знаходзiўся за рулём мiкрааўтобуса «Фольксваген-Транспарцёр», сутыкнуўся з легкавым «Фольксвагенам», якiм кiраваў 23-гадовы жыхар Беразiно. Мiкрааўтобус выкiнула на паласу сустрэчнага руху, па якой ехаў «Мерседэс»: апошнюю машыну ўдарам вынесла на сустрэчную паласу, дзе яна падбiла аўтамабiль «Масквiч». Вадзiцель мiкрааўтобуса загiнуў на месцы, а двое яго пасажыраў — 45-гадовы мужчына i яго 42-гадовая жонка, вадзiцель «Мерседэса» i тры чалавекi, што ехалi ў гэтым аўто, атрымалi цялесныя пашкоджаннi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу 200 долараў на радасцях «адвалiў» «памагатым» 44-гадовы жыхар Салiгорска за нiбыта выкананы «заказ» па... забойству свайго 33-гадовага знаёмага |
|