«Абула» прадпрыемства на 153 млн
Iгар ГРЫШЫН
Амаль за пяць гадоў «скалацiла» ўнушальны капiтал, злоўжываючы службовымi паўнамоцтвамi, 47-гадовая жыхарка Баранавiчаў.
Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, загадчыца аднаго з магазiнаў горада, як мяркуецца, «вынайшла» эфектыўны, але незаконны механiзм для папаўнення ўласных кiшэняў. Жанчына, у прыватнасцi, падазраецца ў тым, што афармляла фiктыўныя акты аб вяртаннi грамадзянам (якiх у прыродзе не iснавала) грошай. У вынiку са студзеня 2002 па снежань мiнулага года ёй удалося, паводле папярэдняй iнфармацыi, ўчынiць крадзеж грашовых сродкаў прадпрыемства на агульную суму 153 мiльёны 377 тысяч рублёў. У адносiнах да падазронай следчым аддзелам Баранавiцкага ГАУС узбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль за пяць гадоў «скалацiла» ўнушальны капiтал, злоўжываючы службовымi паўнамоцтвамi, 47-гадовая жыхарка Баранавiчаў |
|