Знойдзена цела дайвера
БЕЛТА
У Бярэзiнскiм раёне знойдзена цела патанулага ў студзенi дайвера, 35-гадовага кiраўнiка Мiнскага дайвiнг-клуба Дзмiтрыя Кавальчука. Аб гэтым паведамiў начальнiк вадалазна-выратавальнай службы Мiнскага абласнога савета Беларускага рэспублiканскага таварыства ратавання на водах Генадзь Далiдовiч.
Падчас падводнага палявання на запоўненым вадой кар’еры, так званай зiмавальнай яме, вопытны аквалангiст трапiў у пясчаны тунель пад затопленай баржай, адкуль не змог выбрацца. Цела Кавальчука ўдалося знайсцi ў мiнулую нядзелю групе прыбыўшых у прыватным парадку расiйскiх выратавальнiкаў. З дапамогай спецыяльнага камп’ютарызаванага санара яны змаглi абследаваць цяжкадаступныя ўчасткi глыбокага i да таго ж захламленага рознай тэхнiкай кар’ера.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Бярэзiнскiм раёне знойдзена цела патанулага ў студзенi дайвера, 35-гадовага кiраўнiка Мiнскага дайвiнг-клуба Дзмiтрыя Кавальчука |
|