21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

П’юць усе!

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ала МАЧАЛАВА

(Працяг. Пачатак у нумары за 15 сакавіка.)

А як жа захоўваць?

— Чай лягчэй лёгкага паглынае пахi, вiльгаць, таму вельмi важна яго правiльна захоўваць, каб ён не згубiў свой непаўторны смак i водар, — пераконвае нас Вiта. — Прадаецца чай у вакуумнай упакоўцы. Посуд трэба выбiраць такi, якi герметычна закрываецца, пажадана, каб ён быў фарфоравы, а вось у металiчных i драўляных ёмiстасцях чай захоўваць не рэкамендуецца. Абавязкова захоўваць чай у сухiм месцы, якое добра праветрываецца. Чаi, прызначаныя для дэгустацыi, мы трымаем у слоiках не больш за два тыднi: пасля гэтага тэрмiну чай пахне ўжо не так, як у той момант, калi адкрываеш пакет — пах свежасцi лiтаральна ўдарае. Пасля адкрыцця вакуумнай упакоўкi чай прыгодны для пiцця на працягу месяца, не больш.

Гунфуча, або Майстэрскае прыгатаванне чаю

Не ўсе яшчэ мiфы мы развеялi, прапусцiлi славутую «кiтайскую чайную цырымонiю». Беларускае вуха настолькi звыклае да гэтага складанага словазлучэння, што азначэнне «кiтайская» ў дачыненнi да чайнай цырымонii нiкога не насцярожвае. А справа ўся ў тым, што ў Кiтаi... няма чайнай цырымонii! Так-так, не здзiўляйцеся, падобны рытуал ёсць толькi ў Японii.

— У Кiтаi ёсць традыцыйнае заварванне чаю, — кажа Вiта. — Там паўсюль чайханы (чайныя домiкi), дзе асаблiвым чынам заварваюць чай i п’юць яго.

Пасля гэтых слоў тое самае традыцыйнае заварванне было мне прадэманстравана. Паколькi сама кансультант аддае перавагу ўлуну ручнога збору (прынамсi, самаму дарагому чаю ў краме), менавiта яго яна i параiла мне пакаштаваць.

Я сачу за лоўкiмi i грацыёзнымi рухамi дзяўчыны, i мяне нiбы ахоплiвае цягучы, прыемны туман. Ледзь прыкметным фонам гучыць музыка з усходнiмi матывамi i чуецца прыемны аксамiтны голас чайнай майстрыхi:

— Першая заварка выкарыстоўваецца для амавення i падагрэву кубачкаў, — пачынае свой нетаропкi аповед Вiта. — Чайныя лiсты залiваюцца вадой, якая лiтаральна праз iмгненне злiваецца. Другую заварку (залiтыя вадой лiсты настойваюцца хвiлiну-дзве) ужо можна пiць, таму яе называюць першай. Яна не самая водарная, таму што лiсты толькi пачынаюць аддаваць свой смак. Самыя водарныя — другая i трэцяя (лiчачы недэгустацыйную заварку, трэцяя i чацвёртая адпаведна), далей пах i смак слабеюць. Пры заварваннi лiсты раскрываюцца, i на розных узроўнях атрымлiваецца розны мацунак чаю, таму напой пералiваюць у чашу справядлiвасцi — сасуд, дзе чай змешваецца, так ён будзе аднолькавым ва ўсiх кубачках. З чашы справядлiвасцi чай разлiваем па вэнсянбэй (высокiх кубачках, што сiмвалiзуюць мужчынскi пачатак), накрываем дэгустацыйнымi кубачкамi. Ахоплiваем чайную пару i хутка пераварочваем. З апусцелага вэнсянбэй удыхаем водар, а з «жаночага» кубачка маленькiмi глыткамi п’ём. У далейшых заварках госцi перакульваюць чайную пару самi.

Iспыт на лоўкасць праходзiць было вельмi цiкава — чай, нiбы жывая iстота: ён то падатлiвы, то аказвае супрацiўленне. Дачакаўшыся, калi малы круглы кубачак (увасабленне iнь — жаночага пачатку) паслухмяна прылiпне да высокага вузкага вэнсянбэй (ян — сiмвал мужчынскага пачатку), я хуценька iх перакульвала i з задавальненнем лiчыла, колькi разоў булькне чай у кругленькiм кубачку, пакуль я з сiлай выцягваю адтуль вэнсянбэй. Такое вось яно, адзiнства мужчынскага i жаночага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Чай лягчэй лёгкага паглынае пахi, вiльгаць, таму вельмi важна яго правiльна захоўваць, каб ён не згубiў свой непаўторны смак i водар, — пераконвае н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика