21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падатковы вылiк можна атрымаць i зараз

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вось i мiнуў час «пiк», калi пэўным грамадзянам нашай краiны неабходна было падаваць у падатковую iнспекцыю дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе. Зараз да нас паступае шмат зваротаў ад грамадзян, якiя да гэтай даты не паспелi аформiць дэкларацыю. Яны, у прыватнасцi, пытаюцца, што рабiць, каб атрымаць сацыяльныя i маёмныя падатковыя вылiкi за мiнулы год. Калi летась вы мелi права на падатковы вылiк, якiм немагчыма было скарыстацца па месцы асноўнай работы, то гэту падатковую льготу можна атрымаць праз iнспекцыю на працягу 3 гадоў з часу ўзнiкнення права на такi вылiк. Зараз зрабiць гэту працэдуру нават зручней, чым да сакавiка, бо ў iнспекцыях няма мiтуснi i чэргаў. Сёння на самыя актуальныя i цiкавыя пытаннi па гэтай тэме рэдакцыi адказвае старшы дзяржаўны iнспектар Мiнiстэрства па падатках i зборах РБ Аляксандр ЗЯЛЕЎСКI.

— Калi мой сын стаў студэнтам на платным аддзяленнi, я ўзяла крэдыт на аплату вучобы. Год таму ён скончыў вучобу ў ВНУ. Аднак я пачала пагашаць крэдыт толькi зараз. Цi маю я права на льготу па падаходнаму падатку?

Таццяна ЛЁГКАЯ, г. Гродна.

— Права на сацыяльны вылiк (аплата навучання) маюць i тыя фiзiчныя асобы, якiя скончылi вучобу i пагашаюць крэдыт, атрыманы iмi на аплату ў час навучання, пры вяртаннi асноўнай пазыкi пасля заканчэння навучальнай установы.

— Мая сяброўка мае дачку 19 гадоў. Зараз жанчына вырашыла выйсцi замуж за чалавека, якi не з’яўляецца татам дзiцяцi. Цi мае права жанчына на вылiк у памеры дзвюх базавых велiчынь? А цi мае права на вылiк разведзеная жанчына з дзiцем? У якiм памеры даецца падобны вылiк удаве i якiя дакументы для гэтага патрэбна прадставiць па месцы працы?

Алена ЦIШЭВIЧ, г. Баранавiчы.

— Прадастаўленне стандартнага падатковага вылiку ў двайным памеры адзiнокiм бацькам спыняецца з месяца, якi iдзе за месяцам уступлення ў шлюб. Жанчына будзе мець права на вылiк у памеры дзвюх базавых велiчынь пры ўмове, што яе дзiця ў мэтах падаткаабкладання будзе прызнана ўтрыманцам.

Разведзеная жанчына, якая мае дзiця да 18 гадоў або пасля 18 гадоў, калi яно з’яўляецца студэнтам дзённай формы навучання па атрыманню сярэдняй, першай вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыi, мае права на падатковы вылiк у памеры дзвюх базавых велiчынь.

Удовам (удаўцам) стандартны падатковы вылiк даецца ў двайным памеры. Прадастаўленне стандартнага падатковага вылiку ў такiм памеры ўдовам (удаўцам) спыняецца з месяца, якi iдзе за месяцам уступлення ў шлюб. У выпадку скасавання iмi шлюбу i пры адсутнасцi ўсынаўлення дзiцяцi прадастаўленне стандартнага падатковага вылiку ў двайным памеры аднаўляецца з месяца, якi iдзе за скасаваннем шлюбу. Дакументам для ўдоў (удаўцоў), якi пацвярджае права на атрыманне такога вылiку, з’яўляецца пасведчанне аб смерцi мужа (жонкi).

— Вырашыў прадаць прыватызаваную ў 2005 годзе кватэру. Якi iснуе алгарытм падаткаабкладання такога даходу сёлета?

Iгар БЯЛЯЕЎ, г. Мiнск.

— Калi на працягу 5 гадоў фiзiчная асоба ажыццяўляе першы продаж кватэры, то даход, атрыманы ад такой здзелкi, падаткам не абкладаецца.

Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось i мiнуў час «пiк», калi пэўным грамадзянам нашай краiны неабходна было падаваць у падатковую iнспекцыю дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе. За
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика