21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На кожнага беларуса — $400 ва ўкладах

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ШЧУЧЭНКА

Эксперт «Звязды»

З пачатку года ўклады ў разлiку на аднаго жыхара рэспублiкi ўзраслi на $17

Так, паводле апошнiх падлiкаў Нацыянальнага банка краiны, на 1 сакавiка гэтага года на кожнага беларуса прыпадае ў эквiваленце 400 долараў ЗША ў прыцягнутых банкамi сродках насельнiцтва ва ўклады. Мiж тым, за апошнiя гады адбыўся iстотны прырост грошай насельнiцтва ў банкi. Аднак мяркуйце самi. Згодна з дынамiкай прыцягнення сродкаў на душу насельнiцтва ў банкi, у пачатку 2001 года на кожнага жыхара прыпадала 35 долараў ва ўкладах, у 2002-м — 53, у 2003-м — 75, у 2004-м — 111, у 2005-м — 183, у 2006-м — 270, а на 1 студзеня 2007 года — ужо 383 долары, што, дарэчы, у 1,4 раза больш, чым год таму.

— У беларускiх банках уклады насельнiцтва ў пераразлiку на нацыянальную валюту ўпершыню перавысiлi 8 трыльёнаў рублёў, з пачатку гэтага года яны павялiчылiся больш як на 296 мiльярдаў рублёў, або на 3,8 працэнта, — гаворыць прэс-сакратар Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч. — На пачатак сакавiка ў нацыянальнай валюце яны склалі 5,3 трыльёна рублёў, а ў замежнай — амаль 1,3 мiльярда долараў ЗША.

— Iстотны рост укладаў, якi па-ранейшаму назiраецца, мабыць, тлумачыцца не толькi ўзросшымi даходамi людзей?

— Так, тут значную ролю адыгрывае i працэнтная палiтыка, якая праводзiцца галоўным банкам. Нагадаю, што каб павялiчыць даходнасць укладаў у нацыянальнай валюце, Нацбанк з 1 лютага гэтага года павысiў на 1 працэнтны пункт стаўку рэфiнансавання, якая зараз складае 11 працэнтаў гадавых. Гэта стала дадатковай мерай па стымуляванню прытоку зберажэнняў у банкi. Укладчыкi i банкiры сёння добра разумеюць, што пры размяшчэннi свабодных грашовых сродкаў на банкаўскiя рахункi вызначальную ролю адыгрывае ўзровень працэнтнага ўзнагароджання, якi прапануецца клiенту. Таму банкi самi праяўляюць актыўнасць у прыцягненнi свабодных сродкаў насельнiцтва ў банкаўскую сiстэму: напрыклад, у студзенi-лютым яны прапанавалi грамадзянам новыя вiды ўкладаў на прывабных умовах (з даволi высокiмi працэнтнымi стаўкамi), а таксама мадыфiкавалi шэраг дзеючых вiдаў дэпазiтаў.

— Найбольш прывабныя ўмовы — па-ранейшаму для зберажэнняў у нацыянальнай валюце?

— Нацыянальны банк праводзiў i ў далейшым мае намер прытрымлiвацца працэнтнай палiтыкi, якая накiравана на забеспячэнне больш прывабных умоў па зберажэннях менавiта ў нацыянальнай валюце. Мiж iншым, сёлета, згодна з Асноўнымi напрамкамi грашова-крэдытнай палiтыкi, прадугледжваецца, што прырост дэпазiтаў фiзiчных асобаў складзе 1,7—2 трыльёны рублёў.

— Нацбанк прыняў пастанову, згодна з якой спыняецца выпуск аблiгацый галоўнага банка на прад’яўляльнiка, што намiнаваныя ў замежнай валюце. З чым гэта звязана, i на працягу якога тэрмiну ўладальнiкi гэтых каштоўных папер змогуць атрымаць за iх грошы?

— Наогул, гэтыя аблiгацыi Нацыянальнага банка з’явiлiся ў той час, калi на рынку было няшмат iнструментаў для зберажэння i памнажэння накапленняў. Паколькi ў банка з’явiлiся новыя iнструменты (напрыклад, залатыя мерныя злiткi, брыльянты), то ў выпуску аблiгацый неабходнасць адпала. Гэтым павiнны займацца камерцыйныя банкi, i яны гэта робяць. Што ж датычыцца выпушчаных раней такiх аблiгацый Нацыянальнага банка, то яны будуць пагашацца ў вызначаныя для iх тэрмiны. Да таго ж уладальнiкi каштоўных папер — фiзiчныя асобы змогуць атрымаць грошы за iх i працэнты яшчэ на працягу трох гадоў з дня ўстанаўлення даты пачатку пагашэння. I толькi пасля гэтага аблiгацыi не будуць прымацца да аплаты.

— Наколькi нам вядома, галоўным банкам унесены дапаўненнi i змяненнi ў адну з пастаноў, якiя датычацца абслугоўвання клiентаў банкаў — трымальнiкаў пластыкавых картак у глыбiнцы. Размова iдзе пра тое, што апошнiя змогуць атрымлiваць наяўныя грошы па картцы, расплачвацца за пэўныя паслугi ў мясцовых падраздзяленнях «Белпошты».

— Нацыянальны банк дапоўнiў пастанову ад 31.03.2005 года № 45 «Аб узаемадзеяннi банкаў з Рэспублiканскiм унiтарным прадпрыемствам паштовай сувязi «Белпошта» нормай, якая прадугледжвае выдачу падраздзяленнямi РУП «Белпошта» грашовых сродкаў трымальнiкам банкаўскiх пластыкавых картак у адпаведнасцi з дагаворам карт-рахунку. Гэта значыць, у населеных пунктах, дзе на сёння няма банкаў, i дзе банкам няма сэнсу адкрываць свае аддзяленнi, апошнiм прасцей за ўсё заключыць дагавор з «Белпоштай» на абслугоўванне трымальнiкаў банкаўскiх пластыкавых картак i ўстанавiць там тэрмiналы. Гэта выгадна як банкам, так, дарэчы, i людзям, якiм не трэба будзе ехаць у горад, каб ажыццявiць аперацыi па картках. Такiм чынам, павялiчацца магчымасцi пластыкавых картак, пашырыцца геаграфiя рознiчных банкаўскiх паслуг.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года ўклады ў разлiку на аднаго жыхара рэспублiкi ўзраслi на $17
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика