21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лепшае аздараўленне — у вёсцы ў бабулi

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей СТАРЫНАЎ

А на мой погляд...

Яшчэ крыху больш за два месяцы — i ў школьнiкаў распачнецца законны «водпуск»: доўгачаканыя канiкулы. Таму ўжо зараз многiя бацькi пачынаюць актыўныя пошукi шляхоў аздараўлення падрастаючага пакалення ў летнi час.

Дзе i як сёлета будуць адпачываць, набiрацца сiл вашы дзецi? Якому вiду аздараўлення аддаюць перавагу ў вашай сям’i?

Ларыса РАМАНАВА, г. Ветка, знаходзiцца ў водпуску па догляду дзiцяцi:

— Майму сыну Цiхану — год i пяць месяцаў. Сёлета, як, дарэчы, i летась, мы збiраемся недзе на два летнiя месяцы паехаць да маiх бацькоў у вёску Покаць Чачэрскага раёна. Навошта ў гэты час сядзець у горадзе на трэцiм паверсе? А вёска — гэта свежае паветра, рэчка Покаць, лес з малiнай i грыбамi. I дзiцяцi добра, i я дома пабываю, бацькам нечым дапамагу.

Таццяна ГЕРМАНОВIЧ, галоўны эканамiст раённага фiнансавага аддзела Мiнскага раёна:

— Старэйшаму сыну-школьнiку 11 гадоў. Сёлета плануем узяць для яго пуцёўку на адну змену ў лагер у Мiнскiм раёне. Малодшаму 4,5 года, ён ходзiць у садок, таму будзе побач з бацькамi. Натуральна, штогод мы ўсей сям’ёй рэгулярна бываем на прыродзе — рака, абавязкова паходы ў лес у грыбы.

Аляксандр БЕЛЬСКI, мастацкi кiраўнiк Запольскага сельскага Дома культуры Чэрвеньскага раёна:

— Шчыра кажучы, пра летнi адпачынак мы яшчэ асаблiва не думалi. Нашаму сыну 18 гадоў, ён вучыцца на першым курсе Iнстытута культуры. Там ён арганiзаваў з некалькiмi хлопцамi музычную групу, якая заняла першае месца ў студэнцкiм конкурсе. За гэта iх узнагародзiлi турам па Беларусi. Сын гаворыць, што ў iнстытуце вядуцца размовы пра арганiзацыю на летнi час студэнцкiх атрадаў, але пакуль нiчога дакладна не акрэслена. Таму, хутчэй за ўсё, паедзем да бабулi на Палессе — у Столiнскi раён. Там лес побач, рака Гарынь... А дома сын з сябрамi часта ладзiць летам пiкнiкi ў двары нашага дома — побач з басейнам.

Вольга СIДЗЕЛЬНIК, дырэктар Дзяржаўнай установы «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Шчучынскага раёна»:

— Нашаму дзiцяцi 6 гадоў. У сувязi са зменай месца жыхарства i працы сёлета нiякага адпачынку, я маю на ўвазе сябе з мужам, не плануецца. А дзiця традыцыйна паедзе да бабулi з дзядулем у гарпасёлак Жалудок Шчучынскага раёна. Там лес, прыгожае возера. Дзядуля, праўда, больш строгi ў выхаваннi, затое ўжо бабуля малое песцiць...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ крыху больш за два месяцы — i ў школьнiкаў распачнецца законны «водпуск»: доўгачаканыя канiкулы. Таму ўжо зараз многiя бацькi пачынаюць актыўныя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика