Трапiць у Латвiю стане прасцей
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
15—16 сакавiка ў Мiнску прайшлi беларуска-латвiйскiя консульскiя кансультацыi. Асноўнай тэмай абмеркавання стаў прапанаваны латвiйскiм бокам новы праект Пагаднення аб спрошчаным парадку перасячэння мяжы памiж Беларуссю i Латвiяй жыхарамi прыгранiчных тэрыторый.
Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве замежных спраў Беларусi, удзельнiкi кансультацый дамовiлiся прадугледзець у гэтым дакуменце «магчымасць выдачы прыгранiчнаму насельнiцтву льготных шматразовых вiз (з латвiйскага боку — дазволаў на ўезд) з тэрмiнам дзеяння да двух гадоў». Завяршыць працу над Пагадненнем плануецца да канца 2007 года. Падчас кансультацый абмяркоўвалася i маючае адбыцца далучэнне Латвii да Шэнгенскай прасторы. Беларускi бок «выказаў зацiкаўленасць» у тым, каб пасля далучэння Латвii да Шэнгена была ўстаноўлена на ўзаемнай аснове плата за выдачу вiз у памеры, якi не перавышае 35 еўра. Бакi прыйшлi да высновы, што «неабходна спрасцiць працэдуру вырашэння i шэрагу iншых пытанняў». У прыватнасцi, як паведамiлi ў МЗС, гаворка iдзе пра магчымае павелiчэнне з 90 да 180 дзён у год дазволенага тэрмiну знаходжання на тэрыторыях дзвюх краiн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15—16 сакавiка ў Мiнску прайшлi беларуска-латвiйскiя консульскiя кансультацыi. Асноўнай тэмай абмеркавання стаў прапанаваны латвiйскiм бокам новы прае |
|