Казахстан: разлiк на «разумную» эканомiку i чалавечы капiтал
Леанiд ЛАХМАНЕНКА
Днямi ў пасольстве гэтай краiны адбылася прэс-канферэнцыя з нагоды штогадовага паслання прэзiдэнта Нарсултана Назарбаева народу Казахстана. Яго пасол у Мiнску Булат Iскакаў падрабязна пазнаёмiў прысутных з асноўнымi палажэннямi прамовы.
Гэты актуальны ў першую чаргу для казахстанцаў дакумент уяўляе немалы iнтарэс i для нас. Казахстан — важны эканамiчны i палiтычны партнёр Беларусi. Для абедзвюх дзяржаў прыярытэтам з’яўляецца iнтэграцыя ў рамках мiжнародных арганiзацый як СНД, ЕўрАзЭС, ШОС. Як i наша краiна, Казахстан сваю ўвагу засяроджвае на перспектыўных замежных рынках, напрыклад, Расii i Кiтая. Акрамя гэтага, паводле слоў Булата Iскакава, у Казахстана з Беларуссю няма анiякiх супярэчнасцяў i рознагалоссяў, што, безумоўна, спрыяе далейшаму паглыбленню ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва. Так, Казахстан не супраць, паводле слоў пасла, прадаставiць нашай краiне на пэўных умовах доступ да здабычы нафты i газу. А каб паспяхова супрацоўнiчаць, трэба лепш ведаць адзiн аднаго. У гэтым сэнсе сустрэча ў пасольстве ўнесла, без сумненняў, iстотны ўклад у iнфармаванне беларусаў аб апошнiх значных падзеях у краiне-партнёры. Вынiкi эканамiчнага развiцця Казахстана за апошнiя гады, з якiмi пазнаёмiў Булат Iскакаў, уражваюць. Назавём асобныя. Казахстанцы ўмеюць працаваць з iнвестарамi. За гады незалежнасцi краiна прыцягнула больш за 50 млрд долараў ЗША прамых замежных iнвестыцый. Валютныя мiжнародныя рэзервы на пачатак года склалi 35,6 млрд долараў ЗША. А свабодныя сродкi ад продажу нафты, якiя акамулююцца ў так званым на расiйскi манер стабiлiзацыйным фондзе, ужо дасягаюць 15 млрд долараў ЗША. Гандлёвы абарот краiны за мiнулы год вырас на 37 працэнтаў i склаў 61,9 млрд долараў ЗША. Знешнi гандаль з Беларуссю павялiчыўся на 55,8 працэнта i склаў 334,3 млн долараў ЗША. Наш экспарт склаў больш за 260 млн долараў (рост 42 працэнты), iмпарт 73,2 млн долараў. Прычым экспарт некаторых тавараў вырас у разы. За апошнiя гады гандлёвы абарот памiж краiнамi павялiчыўся больш чым у шэсць разоў. Ёсць усе магчымасцi захаваць гэты тэмп i значна пашырыць пастаўкi ў Казахстан не толькi нашай тэхнiкi i машын, але i якасных беларускiх спажывецкiх вырабаў. Там няўхiльна расце сярэдняя зарплата — амаль на 20 працэнтаў у 2006 годзе i на 1 студзеня гэтага года яна склала 321 долар ЗША. За чатыры гады колькасць бедных у краiне знiзiлася амаль у чатыры разы — з 45 да 12 працэнтаў. У прыватнасцi, поўным ходам рэалiзуецца трохгадовая праграма па забеспячэнню бюджэтнiкаў даступным жыллём. За два гады з запланаваных 12 млн квадратных метраў здадзена ўжо 11 млн. Сёлета мяркуецца пабудаваць 7 млн квадратных метраў, i такiм чынам праграма будзе перавыканана на трэць ад запланаваных паказчыкаў. Цяпер адзiн квадратны метр бюджэтнiку фактычна абыходзiцца ў 450—470 долараў ЗША. Цiкавая дэталь: сёння кватэру будаўнiкi павiнны здаваць навасёлу «пад ключ», а не голыя сцены без сантэхнiкi «пад аддзелку», як раней. У сталiцы рынкавы кошт жылля складае прыкладна 1200 долараў ЗША. Цiкавыя падыходы выкарыстоўвае Казахстан у падрыхтоўцы нацыянальных кадраў для краiны. Сёння дзяржава аплачвае вучобу юнакам i дзяўчатам у лепшых замежных унiверсiтэтах, ВНУ. Вядома, пры ўмове, што выпускнiк вернецца дамоў i адпрацуе не менш за пяць гадоў. Ужо тысячы студэнтаў-казахстанцаў навучаюцца такiм чынам у далёкiм замежжы. Увогуле, як здалося, у Казахстане насаджаецца, калi так можна сказаць, культ адукацыi. Ставiцца задача давесцi сiстэму навучання да сусветных стандартаў, каб кожны спецыялiст з вышэйшай квалiфiкацыяй мог быць запатрабаваным у любой краiне. Мяркуецца, у прыватнасцi, развiваць навучанне ў рэжыме он-лайн, стварыць вучэбнае тэлебачанне, павялiчыць колькасць стыпендый для дзяцей з маламаёмных сем’яў. Асаблiвая ўвага надаецца масаваму авалоданню англiйскай мовай. Вырашана ў школы запрашаць замежных настаўнiкаў, для якiх англiйская — родная мова. I такiм чынам стварыць умовы для яе вывучэння на самым высокiм узроўнi. Каб Казахстан успрымаўся ў свеце як высокаадукаваная краiна, у сваiм пасланнi Нарсултан Назарбаеў прапанаваў пачаць паэтапную рэалiзацыю праекта пад назвай «Трыадзiнства моў». Таму насельнiцтва павiнна свабодна валодаць казахскай (дзяржаўнай мовай), рускай (мовай мiжнацыянальных зносiнаў) i англiйскай. Яе прэзiдэнт назваў мовай паспяховай iнтэграцыi ў глабальную эканомiку. Гэтыя i iншыя намаганнi накiраваныя на пераўтварэнне Казахстана ў азiяцкi рэгiянальны эканамiчны «лакаматыў», у аўтарытэтны цэнтр сучасных паслуг i высокатэхналагiчнай iндустрыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў пасольстве гэтай краiны адбылася прэс-канферэнцыя з нагоды штогадовага паслання прэзiдэнта Нарсултана Назарбаева народу Казахстана
|
|