Хроніка апошніх падзей
НА ШАХЦЕ Ў НОВАКУЗНЕЦКУ 25 ЧАЛАВЕК ЗАГIНУЛI, ЛЁС ЯШЧЭ 73 НЕВЯДОМЫ
У 10.30 па маскоўскiм часе на шахце «Ульянаўская» ў горадзе Новакузнецк Кемераўскай вобласцi адбыўся выбух метану. У момант выбуху ў шахце знаходзiлiся 186 чалавек. Згодна з папярэдняй iнфармацыяй, у вынiку здарэння загiнулi 12 чалавек. Паводле звестак, якiя паступiлi з месца здарэння на канец учарашняга дня, з шахты было выведзена 88 гарнякоў. У ходзе выратавальнай аперацыi было задзейнiчана 11 выратавальных атрадаў. На месца здарэння прыбылi губернатар Кемераўскай вобласцi Аман Тулеяў i мiнiстр па надзвычайных сiтуацыях Сяргей Шайгу. Адзначым, што ўвод у дзеянне шахты «Ульянаўская» быў падарункам губернатара вобласцi прэзiдэнту Расii Уладзiмiру Пуцiну да юбiлею. Як паведамiла прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i ад сябе асабiста выказаў глыбокiя спачуваннi Прэзiдэнту Расiйскай Федэрацыi Уладзiмiру Пуцiну, родным i блiзкiм загiнулых на шахце «Ульянаўская» ў Кемераўскай вобласцi. IРАКЦЫ СТРАЦIЛI ДАВЕР ДА ВОЙСКАЎ КААЛIЦЫI Больш за тры чвэрцi iракцаў (82 працэнты) страцiлi давер да iншаземных войскаў, якiя дзейнiчаюць на тэрыторыi краiны. Такую выснову можна зрабiць па вынiках апытання, праведзенага тэлекампанiямi BBС i АBС. Пры гэтым 78 працэнтаў апытаных iракцаў выступаюць супраць прысутнасцi на тэрыторыi краiны iншаземных войскаў, а палова лiчыць, што напады на падраздзяленнi сiл каалiцыi «дапушчальныя». Толькi 18 працэнтаў жыхароў краiны «захоўваюць давер» да войскаў мiжнароднай каалiцыi, якiя знаходзяцца ў Iраку. Апытанне было прымеркавана да чацвёртай гадавiны ўварвання войскаў каалiцыi на чале з ЗША на тэрыторыю Iрака з мэтай звяржэння рэжыму Садама Хусейна. ЖЫХАРЫ ПОЛЬШЧЫ СУПРАЦЬ РАЗМЯШЧЭННЯ ПРА Дзве трэцi палякаў выступаюць за правядзенне агульнанацыянальнага рэферэндуму па пытанню аб размяшчэннi ў сваёй краiне аб’ектаў сiстэмы ПРА. Такiя вынiкi апытання, праведзенага па заказу газеты Rzесzроsроlitа. Пры гэтым даследаванне паказала, што больш за палову — а менавiта 51 працэнт польскiх грамадзян — выступаюць супраць размяшчэння ў сваёй краiне амерыканскiх баз. Размяшчэнне аб’ектаў ПРА падтрымлiвае менш за трэць рэспандэнтаў i толькi 8 працэнтаў выступаюць за размяшчэнне «безумоўна». 19 працэнтаў удзельнiкаў апытання пакуль не вызначылiся са сваёй пазiцыяй. Цiкава, што лiдары рэспублiкi заяўляюць, што не бачаць неабходнасцi ў правядзеннi агульнанацыянальнага рэферэндуму па гэтаму пытанню. Нагадаем, што ў суседняй Чэхii праводзiць рэферэндум па пытанню размяшчэння аб’ектаў амерыканскiх ПРА ўжо не дазволiў парламент. КОТ ПАКУСАЎ АМЕРЫКАНЦА НА $122 ТЫСЯЧЫ 57-гадовы Майкл Сабо атрымае кампенсацыю ў 122,4 тысячы долараў ЗША за тое, што яго пакусаў сiямскi кот яго сястры, пiша АР. Паводле слоў адваката Сабо, сястра яго клiента папярэджвала, што ката Рэндзi нельга браць на рукi, бо той кусаецца. Тым не менш кот сам прыгнуў на каленi Майкла i пакусаў яго правую руку так, што пальцы сталi падобныя на «тоўстыя хот-догi». Акрамя таго, у пацярпелага развiлася iнфекцыя, у вынiку чаго той трапiў на тры тыднi ў бальнiцу. Рахунак за лячэнне склаў некалькi тысяч долараў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 10.30 па маскоўскiм часе на шахце «Ульянаўская» ў горадзе Новакузнецк Кемераўскай вобласцi адбыўся выбух метану. У момант выбуху ў шахце знаходзiлiс |
|