Рабаўнiкi з вялiкай дарогi
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Больш за два гады гойсала па краiне банда, якая спецыялiзавалася на крадзяжах аўтамабiляў, рабаўнiцтвах, узброеных нападах.
Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС краiны, злачынцы дзейнiчалi вельмi нахабна, рабавалi не толькi асобных грамадзян, але цэлыя арганiзацыi, установы i прадпрыемствы розных формаў уласнасцi. Напрыклад, у студзенi 2005 года бандыты ў масках здзейснiлi ўзброены напад у Смаргонскiм раёне на аператара аўтазаправачнай станцыi. Злачынцы адабралi ў работнiка АЗС больш за 5 мiльёнаў рублёў. Увогуле, за перыяд з вясны 2004 па восень 2006 года банда з васьмi «штыкоў» здзейснiла больш за 60 злачынстваў. Выявiлi i затрымалi дзёрзкiх рабаўнiкоў супрацоўнiкi сталiчнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй разам з аператыўнiкамi крымiнальнага вышуку УУС Мiнаблвыканкама. Днямi адбыўся суд над злачыннай групай. Суд Мiнскага раёна i горада Заслаўя вынес суровы прыгавор кожнаму бандыту: ад 12 да 15 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за два гады гойсала па краiне банда, якая спецыялiзавалася на крадзяжах аўтамабiляў, рабаўнiцтвах, узброеных нападах |
|