Па абавязку памяцi
Барыс ПРАКОПЧЫК
Мемарыяльны знак памяцi яўрэяў, якiя з ХIV стагоддзя жылi на гродзенскай зямлi, адчынены ў абласным цэнтры. У цырымонii ўдзельнiчалi кiраўнiкi мясцовых органаў улады, шэрагу яўрэйскiх грамадскiх i рэлiгiйных аб’яднанняў Беларусi, пасол Iзраiля ў нашай краiне пан Зееў Бен Ар’е i кiраўнiк дыпламатычнага прадстаўнiцтва ФРГ доктар Марцiн Хекер.
Яўрэйскiя могiлкi iснавалi непадалёк ад гэтага месца да канца 50-х гадоў мiнулага стагоддзя, калi тут пачалося будаўнiцтва стадыёна. Некалькi гадоў таму падчас работ па рэканструкцыi спарткомплексу былi выяўлены i перазахаваны чалавечыя астанкi. А затым, як адзначалася на цырымонii з нагоды адкрыцця мемарыяльнага знака, мясцовыя ўлады i яўрэйскiя арганiзацыi Беларусi праявiлi максiмум цярплiвасцi i жадання да супрацоўнiцтва, каб дастойна ўшанаваць памяць аб нашых земляках яўрэйскай нацыянальнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мемарыяльны знак памяцi яўрэяў, якiя з ХIV стагоддзя жылi на гродзенскай зямлi, адчынены ў абласным цэнтры
|
|