21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Напрыканцы сакавiка чакаюцца невялiкiя замаразкi, а красавiк будзе цёплым i дажджлiвым

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў, на наступным тыднi на тэрыторыю краiны завiтае больш халоднае паветра з боку поўначы Еўропы.

Таму ў апошнi тыдзень сакавiка ранiцай перад свiтаннем чакаюцца невялiкiя замаразкi ад 0 да мiнус 3 градусаў, удзень — 1—7 цяпла, а па паўднёвай частцы краiны — да плюс 10 градусаў.

Паводле папярэднiх прагнозаў сiноптыкаў, у першай дэкадзе красавiка ў зоне павышанага цiску будуць рухацца малаактыўныя атмасферныя франты, якiя прынясуць невялiкiя дажджы. Разам з тым дзённая тэмпература паветра павысiцца ад плюс 5 градусаў на паўночным усходзе да 10—14 цяпла на паўднёвым захадзе краiны. Ужо ў другой дэкадзе красавiка чакаецца iстотнае змяненне сiнаптычных працэсаў. Разам з вiльготным атлантычным паветрам адбудзецца далейшае павышэнне тэмпературнага рэжыму. Чакаецца, што сярэднядзённая тэмпература паветра ў другой палове красавiка будзе ў межах 8—13 градусаў цяпла, а ў асобныя днi па поўднi краiны — нават да плюс 15—20 градусаў. Аднак у апошнiя днi другога месяца вясны чакаецца традыцыйнае перадмайскае пахаладанне. На фоне антыцыкланальнага надвор’я ўначы i ранiцай чакаюцца нават замаразкi да мiнус 1—2 градусаў. Сiноптыкi разлiчваюць, што па тэмпературы i ападках надвор’е ў красавiку будзе адпавядаць клiматычнай норме. Сярэднямесячная тэмпература паветра складзе ад плюс 4 градусаў у паўночнай частцы рэспублiкi да 7 цяпла на паўднёвым захадзе. Месячная колькасць ападкаў прагназуецца ад 40 да 51 мм. Спецыялiсты лiчаць, што ў красавiку будзе не менш як 10—14 дажджлiвых дзён.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў, на наступным тыднi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика