21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На «Ульянаўскай» загiнулi шахцёры, кiраўнiцтва шахты i брытанец

Па апошняй iнфармацыi, у вынiку выбуху на шахце «Ульянаўская» ў Кемераўскай вобласцi загiнулi 104 чалавекi. Лёс яшчэ шасцi работнiкаў вуглездабываючага прадпрыемства застаецца невядомым.

На паверхню падняты целы 38 загiнулых. 93 чалавекi выратаваны. Усяго ў момант выбуху пад зямлёй знаходзiлiся 203 чалавекi. Выратавальная аперацыя на аварыйнай шахце працягвалася i ўчора.

Акрамя шахцёраў першай рабочай змены пад зямлёй загiнула амаль усё кiраўнiцтва шахты — каля 20 кiруючых работнiкаў. «Перад выбухам у шахту спусцiлася яе кiраўнiцтва — галоўны iнжынер, намеснiк дырэктара па вытворчасцi, начальнiк участка i галоўны механiк. Яны дэманстравалi прадстаўнiкам замежнай фiрмы, як дзейнiчае апаратура сiстэмы выяўлення газу. На жаль, нiхто з iх на паверхню не падняўся», — паведамiў начальнiк упраўлення па сувязях з грамадскасцю адмiнiстрацыi Кемераўскай вобласцi Сяргей Чэрменаў. Губернатар Аман Тулееў пацвердзiў, што ў шахце загiнуў грамадзянiн Вялiкабрытанii. Цела брытанца знойдзена i паднята на паверхню.

НА ПАСАДУ ПРЭЗIДЭНТА ФРАНЦЫI ПРЭТЭНДУЮЦЬ 8 МУЖЧЫН I 4 ЖАНЧЫНЫ

Канстытуцыйны савет Францыi афiцыйна паведамiў выбаршчыкам, што кандыдатамi на пасаду прэзiдэнта краiны, выбары якога адбудуцца 22 красавiка, зарэгiстраваны 12 чалавек.

У лiк кандыдатаў увайшлi Франсуа Байру (на фота) (Цэнтрысцкi саюз за французскую дэмакратыю), Алiўе Безансэн (Лявацкая лiга камунiстаў-рэвалюцыянераў), Жазэ Бавэ (Альтэрглабалiсцкi рух), Мары-Жорж-Бюффэ (Французская камунiстычная партыя), Арлет Лагiйе (Працоўная барацьба), Жан-Мары Ле Пэн (Крайне правы Нацыянальны фронт), Фрэдэрык Нiу (Асацыяцыя паляўнiчых i рыбаловаў), Сегален Руаяль (Французская сацыялiстычная партыя), Нiкаля Сарказi (Правячы саюз у падтрымку народнага руху), Жэрар Шывардзi (Працоўная партыя), Фiлiп Вiлье (Рух за Францыю), Дамiнiк Вуанэ («зялёныя»).

Вынiкi апытання грамадскай думкi паказваюць, што першы тур выбараў не вызначыць новага прэзiдэнта Францыi. Мiж тым фаварытамi цяперашняй прэзiдэнцкай гонкi лiчацца «правы» Нiкаля Сарказi, «левая» Сегален Руаяль i «цэнтрыст» Франсуа Байру.

У ПАЖАРЫ Ў ДОМЕ САСТАРЭЛЫХ НА КУБАНI 62 ЧАЛАВЕКI ЗАГIНУЛI, 34 ПАЦЯРПЕЛI

Буйны пажар адбыўся ў ноч на аўторак у доме састарэлых у горадзе Ейску на Кубанi. Як паведамляецца, ахвярамi стыхii стаў 61 пенсiянер i медсястра. Яшчэ 34 чалавекi шпiталiзаваны.

Многiя загiнулыя задыхнулiся ад дыму. З гэтым жа дыягназам у бальнiцы знаходзяцца i пацярпелыя. Толькi ў некалькiх чалавек маюцца сур’ёзныя апёкi. У МНС патлумачылi, што ў 2006 годзе памяшканне гэтага дома састарэлых двойчы правяралася iнспекцыяй па пажарнаму нагляду. Больш чым з 30 выяўленых парушэнняў 6 засталiся нявыпраўленымi. У снежнi кiраўнiцтва аб’екта было аштрафавана i прыцягнута да адмiнiстрацыйнай адказнасцi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па апошняй iнфармацыi, у вынiку выбуху на шахце «Ульянаўская» ў Кемераўскай вобласцi загiнулi 104 чалавекi. Лёс яшчэ шасцi работнiкаў вуглездабываючаг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика