21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi дзень з ноччу мераецца

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Сёлета гукаць вясну не трэба было — яна сама спяшалася ўсталяваць свае парадкi. Заставалася чакаць часу «Р», калi мы цалкам выйдзем з цемры! Сёння якраз той рубеж, калi дзень пакрысе пачынае набiраць сiлу, прыбаўляецца — непрыкметнымi iмгненнямi, хвiлiнкамi, сонечнымi праменьчыкамi.

Што нi кажыце, а вясновае раўнадзенства вартае таго, каб яго адзначаць — мала ў чалавечым iснаваннi момантаў, калi ў нас проста так штосьцi прыбаўляецца. А тут жа дзень становiцца большым. Нездарма нашы продкi звярталi ўвагу на тое, як Cонца цi Месяц сябе паводзяць на небе, колькi часу яны прысвячаюць людзям, а колькi хаваюцца ад iх. Для старажытных славян гэта ўсё было вельмi важна, таму што менавiта так яны вызначалi, калi i што трэба рабiць па гаспадарцы. У вельмi даўнiя часы, кажуць, нават год пачынаўся... вясною. Да нашых часоў дажылi такiя валачобныя песнi, паводле якiх можна меркаваць, што першае свята года адзначалася ў днi, блiзкiя да вясновага раўнадзенства.

Потым з’явiлiся iншыя календары, iншыя святы. У календары, якому давяраюць беларускiя хрысцiяне, ёсць такое: свята сарака пакутнiкаў Севастыйскiх, якiя замерзлi да смерцi, адстойваючы сваю веру. Iх памяць адзначаецца акурат 22 сакавiка. Народ ведаў, што на сорак пакутнiкаў цяпло павiнна перамагчы халадэчу. Было заўважана, што на Саракi прылятае 40 выраяў, канчаткова прыходзiць вясна. Цяпер зразумела, чаму гавораць так: «Святыя саракi ў полi саху валаклi»: чакай цяпер працы. А гэта мы ўмеем. Калi трэба — 40 варэнiкаў вылепiм на вячэру, як рабiлi ў народзе ў гэты дзень, цi 40 маленькiх пiражкоў спячом. А кажуць, не будзе блага, калi 40 бульбяных клёцак за раз з’есцi: добра, калi ёсць сiла на добрую працу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета гукаць вясну не трэба было — яна сама спяшалася ўсталяваць свае парадкi. Заставалася чакаць часу «Р», калi мы цалкам выйдзем з цемры! Сёння якр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика