21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей СІДОРСКІ: «Беларусь пацвярджае сваю гатоўнасць да стварэння Мытнага саюза»

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БЕЛТА

Беларусь пацвярджае сваю гатоўнасць да стварэння Мытнага саюза ў рамках ЕўрАзЭС i застаецца на ранейшых, заяўленых пазiцыях. Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi ў Мiнску на сустрэчы з генеральным сакратаром ЕўрАзЭС Рыгорам Рапотам.

Як адзначыў Сяргей Сiдорскi, да чарговай сустрэчы кiраўнiкоў урадаў ЕўрАзЭС у Астане ў красавiку рыхтуецца 18 пытанняў. Праведзенае нядаўна пасяджэнне Iнтэграцыйнага камiтэта ЕўрАзЭС паказала, што ёсць шэраг нявыкананых даручэнняў. З 24 пагадненняў падрыхтавана 18. Прэм’ер-мiнiстр Беларусi нагадаў: «Мы дамовiлiся далажыць кiраўнiкам дзяржаў аб праведзенай рабоце па фармiраванню пакета дакументаў, якiя датычацца стварэння адзiнага мытнага саюза». Гэту работу планавалася завяршыць да 1 студзеня 2007 года. Але, на жаль, гэты працэс не завершаны. Па шэрагу пагадненняў ёсць рознагалоссi. У ходзе сустрэчы таксама было адзначана, што расiйскi бок зняў з абмеркавання 5 дакументаў. «Мы б хацелi ведаць, што неабходна зрабiць беларускаму боку ў гэтым выпадку. Калi гэта адыход нашых калег ад пазiцыi будаўнiцтва еўразiйскай прасторы, давайце абмяркоўваць гэтыя пытаннi», — сказаў беларускi прэм’ер.

Прэм’ер-мiнiстр Беларусi выказаўся таксама наконт уступлення Расii ў Сусветную гандлёвую арганiзацыю. «Мы падтрымлiвалi, падтрымлiваем i будзем падтрымлiваць Расiйскую Федэрацыю з пункта гледжання ўступлення ў СГА. Тут мы выконваем сiнхронныя рухi ў перагаворным працэсе». Наколькi вядома, дадаў Сяргей Сiдорскi, Казахстан таксама «прымервае» iншыя пазiцыi — зняць усе абмежаваннi, i тым самым мiнiмiзаваць затраты па ўступленню ў СГА. «Тады гэта не вырашае пытанняў адзiнага мытнага саюза», — падкрэслiў ён.

Сяргей Сiдорскi лiчыць, што да красавiка ў падрыхтоўцы дакументаў па фармiраванню Мытнага саюза неабходна зрабiць пэўныя зрухi. «Галоўныя даручэннi намi пакуль не выкананы. I мы павiнны сёння ведаць, што вырашаць, каб зрабiць гэту работу за час, што застаўся».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь пацвярджае сваю гатоўнасць да стварэння Мытнага саюза ў рамках ЕўрАзЭС i застаецца на ранейшых, заяўленых пазiцыях. Аб гэтым заявiў прэм’ер-м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика