8 працэнтаў плошчы краiны — асаблiва ахоўваемыя прыродныя тэрыторыi
Сяргей РАСОЛЬКА
Факт На пачатак гэтага года ў Беларусi было ўзята пад ахову 2281 месца пражывання i росту рэдкiх вiдаў дзiкiх жывёл i дзiкарослых раслiн, а таксама вiдаў, што знаходзяцца пад пагрозай знiкнення. Гэта на 192 відаў больш, чым летась.За пяць апошнiх гадоў было створана 7 заказнiкаў рэспублiканскага значэння (у Брэсцкай вобласцi — два, Гомельскай i Гродзенскай — па аднаму, у Мiнскай — два) на агульнай плошчы 120,8 тыс. га. Для захавання найбольш каштоўных прыродных комплексаў i аб’ектаў фармiравалася сетка асаблiва ахоўваемых прыродных тэрыторый. Па стану на пачатак года агульная плошча такiх тэрыторый складала 1725 тысяч гектараў, або 8,3 працэнта тэрыторыi краiны. У параўнаннi з 2005 годам агульная плошча асаблiва ахоўваемых прыродных тэрыторый зменшылася на 6 тысяч гектараў. Гэта абумоўлена тым, што ў мiнулым годзе было аб’яўлена 6 заказнiкаў мясцовага значэння па плошчы 9,6 тыс. га i лiквiдавана 19 мясцовых заказнiкаў па плошчы 15,6 тыс. га. Найбольшую плошчу асаблiва ахоўваемыя тэрыторыi займаюць у Брэсцкай вобласцi (464,3 тыс. га), найменшую — у Магiлёўскай (93,4 тыс. га). Спынена функцыянаванне 5 помнiкаў прыроды ў Магiлёўскай вобласцi i 15 помнiкаў прыроды — у Мiнскай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатак гэтага года ў Беларусi было ўзята пад ахову 2281 месца пражывання i росту рэдкiх вiдаў дзiкiх жывёл i дзiкарослых раслiн, а таксама вiдаў, |
|