«Плакалi» 500 млн рублёў бiзнэсмена?..
Iгар ГРЫШЫН
Груз, кошт якога ацэньваецца ў 500 мiльёнаў рублёў, канфiскаваны ў Iванаўскiм раёне.
Як паведамiлi ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, пры адпрацоўцы зоны пагранiчнага i мытнага кантролю праваахоўнiкамi на аўтадарозе Iванава—Мохра паблiзу вёскi Рудск быў затрыманы аўтамабiль «Таёта-Кэмры». 31-гадовы iндывiдуальны прадпрымальнiк, як высветлiлася, перавозiў у машыне медыцынскае стаматалагiчнае абсталяванне i медпрэпараты замежнай вытворчасцi. Аднак дакументы, якiя б пацвярджалi легальнасць набыцця гэтага тавару, у бiзнэсмена адсутнiчалi. А таму груз на паўмiльярда рублёў канфiскаваны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Груз, кошт якога ацэньваецца ў 500 мiльёнаў рублёў, канфiскаваны ў Iванаўскiм раёне |
|