Памяцi песняра
Сцяпан НЕФIДОВIЧ
Сёлета спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння народнага пiсьменнiка Беларусi Якуба Коласа... А 95 гадоў таму ён жыў i працаваў у нас.
Вядома, што ў сярэдзiне 1911 года ён, тады настаўнiк Канстанцiн Мiхайлавiч Мiцкевiч, шукаў работу i што яго «палiтычна неблаганадзейнага» нiдзе не бралi. Выручыў адзiн з сяброў па Нясвiжскай семiнарыi Вiкенцiй Фiлiповiч, якi настаўнiчаў у Лунiнцы ў народным вучылiшчы. А апроч таго даваў прыватныя ўрокi на сваёй кватэры. У пачатку лiстапада 1911-га там жа, у доме па вулiцы Садовай, пасялiўся i стаў вучыць дзяцей новы, апальны настаўнiк Якуб Колас. Работы ў яго было мала, вольнага часу — шмат, таму, вiдаць, менавiта ў гэты перыяд з-пад яго пяра выйшла першая частка паэмы «Сымон-музыка» i трэцi раздзел бессмяротнай «Новай зямлi». Не менш плённым быў i пачатак 1912-га, калi ў «Нашай нiве» былi надрукаваны 4 апавяданнi, 7 вершаў. У канцы сакавiка 1912-га Якуб Колас быў назначаны на працу ў вёску Купяцiчы Пiнскага раёна. А ў Лунiнцы, потым, яго iмем назвалi вулiцу, паставiлi помнiк. Штогод з’язджаецца народ на Каласавiны. в. Любань, Лунiнецкi раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння народнага пiсьменнiка Беларусi Якуба Коласа... А 95 гадоў таму ён жыў i працаваў у нас |
|