«Апёкся» на... раках
Iгар ГРЫШЫН
На лоўлi ракаў «пагарэў» 25-гадовы мiнчанiн, у адносiнах да якога ўзбуджана крымiнальная справа па ч. 3 артыкула 281 КК — незаконная здабыча рыбы або водных жывёл.
Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, рабочы аднаго са сталiчных прадпрыемстваў на вадасховiшчы «Крынiца», што паблiзу пасёлка Ждановiчы, упаляваў 76 ракаў. Прычым здабываў іх аматар шыек i клюшняў з дапамогай амунiцыi для падводнага палявання. Мiж iншым, улоў «рыбака», паводле папярэднiх падлiкаў, «пацягнуў» на 3 мiльёны 534 тысячы рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На лоўлi ракаў «пагарэў» 25-гадовы мiнчанiн, у адносiнах да якога ўзбуджана крымiнальная справа па ч. 3 артыкула 281 КК — незаконная здабыча рыбы або |
|