З нахабнiкаў сарваны маскi
Iгар ГРЫШЫН
Супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi крымiнальны «квартэт», удзельнiкi якога падазраюцца ў нападзе на iндывiдуальных прадпрымальнiкаў са Слонiма.
Ахвярамi злачынцаў сталi муж i жонка, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi. Адчынiўшы на стук дзверы гаспадары апынулiся сам-насам з невядомымi, твары якiх былi схаваныя пад маскамi. Апошнiя ж, не марнуючы дарэмна часу, пад пагрозай халоднай зброi хуценька звязалi бiзнэсменаў, а здабычай нахабнiкаў сталi 5 мiльёнаў рублёў, ювелiрныя вырабы i тры сотавыя тэлефоны. Пасля нападу ў пяцi раёнах Гродзенскай вобласцi ўводзiўся план «Сiрэна», праўда па «гарачых слядах» затрымаць зладзеяў не ўдалося. Аднак у ходзе расследавання гэтай справы праваахоўнiкi спачатку затрымалi аднаго з падазроных, а потым i трох яго саўдзельнiкаў, якiя аказалiся жыхарамi Iвацэвiчаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi крымiнальны «квартэт», удзельнiкi якога падазраюцца ў нападзе на iндывiдуальных прадпрымальнiкаў са Слонiма |
|