Тытунёвы дом DUNHILL: пастаўкi пачалiся
Гэтымi днямi Тытунёвы дом DUNHILL, адкрыццё якога ў Беларусi адбылося крыху больш за паўгода таму, аб’явiў аб пачатку паставак на беларускi рынак цыгарэт з аднайменнай назвай.
На сустрэчы з журналiстамi дырэктар замежнага прадпрыемства «Брыцiш-Амерыкан Табако Трэйдыг Компанi» Эдуард Грановiч зазначыў, што вывад цыгарэт DUNHILL на айчынны рынак у 2007 годзе з’яўляецца для БАТа пэўным пазiтыўным сiмвалам, бо роўна 100 гадоў таму нарадзiлася марка DUNHILL. Паводле слоў Эдуарда Аляксандравiча, у кампанii «Брыцiш-Амерыкан Табако» ўпэўнены, што зараз створаны ўсе ўмовы для з’яўлення на рынку яшчэ аднаго ўнiкальнага i дасканалага прадукту ад Тытунёвага дома DUNHILL, i можна смела разлiчваць, што ў хуткiм часе навiнка дапаможа павялiчыць у сегменце дарагiх цыгарэт долю БАТа, якая сёння складае каля 50 працэнтаў. Спецыялiсты Тытунёвага дома лiчаць, што цяпер сфармiравана дастаткова шырокае кола пакупнiкоў з прыбыткам, якi дазваляе купляць iм цыгарэты цанавой катэгорыi DUNHILL — у рознiцы яны будуць каштаваць 4000 рублёў за пачак. Кар. «Звязды». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi днямi Тытунёвы дом DUNHILL, адкрыццё якога ў Беларусi адбылося крыху больш за паўгода таму, аб’явiў аб пачатку паставак на беларускi рынак цыга
|
|