Паскардзiлася на выкрадальнiкаў... канопляўInter - ПОЛ Жанчына сярэднiх гадоў з Новай Зеландыi звярнулася ў палiцыю з просьбай знайсцi i пакараць зладзюжак, якiя выкралi ў яе тры кусты канопляў.Пацярпелая прыйшла ў палiцэйскi ўчастак горада Нап’ер, каб расказаць аб няшчасцi, якое яе напаткала. Паводле слоў аматаркi флоры, яна ўклала ў вырошчванне спецыфiчнай культуры душу. «Я законапаслухмяная грамадзянка, i мне дзейнiчаюць на нервы мярзотнiкi, якiя крадуць мае рэчы», — заявiла «садавод» афiцэру палiцыi. У палiцыi не маглi стрымаць усмешак, выслухоўваючы прыметы зладзеяў. Палiцэйскiя прынялi рашэнне не прымяняць нiякiх санкцый да навазеландкi, нягледзячы на тое, што хатняя культывацыя каноплi там незаконная. ЗНЯВОЛЕНЫЯ СКАРЫСТАЛI ФАНАТЫЗМ АХОЎНIКАЎ Любоў ахоўнiкаў румынскай турмы да футбола ледзь не пазбавiла iх працы. Пецярым злачынцам удалося збегчы, пакуль наглядчыкi глядзелi футбольную Лiгу чэмпiёнаў. У той час як ахоўнiкi турмы ў горадзе Краёва сачылi за гульнёй мадрыдскага «Рэала» i мюнхенскай «Баварыi», зняволеныя ва ўзросце не больш за 19 гадоў з дапамогай нажовак перапiлоўвалi краты ў сваёй камеры. Каб турэмшчыкi не пачулi гукi пiлы, злачынцы павялiчылi гук тэлевiзара. Як толькi матч пачаўся, яны прыступiлi да ажыццяўлення ўцёкаў i да канца першага тайма былi на волi. Праўда, праз паўгадзiны iх злавiлi. А справай ахоўнiкаў-балельшчыкаў зоймецца iх кiраўнiцтва. ВОЛЯ Ў АБМЕН НА НЫРКУ Сенацкi камiтэт у амерыканскiм штаце Паўднёвая Каралiна стварыў праграму донарства органаў i тканак для зняволеных i праводзiць кансультацыi з юрыстамi адносна магчымасцi абмену ныркi злачынцы на скарачэнне яго турэмнага тэрмiну, паведамляе газета The Times. Згодна з прапановай сенатараў, добраахвотнае ахвяраванне ныркi для трансплантацыi зможа зрабiць зняволенне на паўгода меншым. Аналагiчныя паслабленнi могуць быць прадастаўлены ў абмен на косны мозг, лёгкае, фрагменты падстраўнiкавай залозы, пячонкi цi кiшэчнiка. Падобныя iдэi з’яўляюцца вынікам хранiчнага недахопу органаў у ЗША. Так, больш за 95 тысяч пацыентаў знаходзяцца ў спiсе чакання органаў, а амаль сем тысяч памiраюць за год з-за таго, што не атрымалi iх своечасова. Кошт ныркi ацэньваецца ў 16 тысяч долараў, а пячонкi — у 37 тысяч. У турмах ужо плануецца праводзiць гутаркi аб каштоўнасцi донарства. 75 ГАДОЎ ТУРМЫ ЗА ПЛАКАТ Грамадзянiн Швейцарыi можа сесцi ў турму на 75 гадоў за апаганьванне партрэта караля Тайланда Пумiпона Адульядэта. 57-гадовы Алiвер Жуфер, выпiўшы лiшку, сапсаваў плакат з адлюстраваннем манарха. Тайцы, нягледзячы на свабоду поглядаў у многiх iншых галiнах, крайне нецярпiма адносяцца да любой крытыкi членаў каралеўскага сямейства, а ўчынак швейцарца расцанiлi як вандалiзм. Яму прад’яўлена абвiнавачанне ў тым, што ён абразiў манархiю. Iнцыдэнт адбыўся ў горадзе Чайанг Маi, калi ў Тайландзе святкаваўся 79-ы дзень нараджэння караля Пумiпона. У гэты дзень быў рана спынены гандаль алкаголем, што, па ўсёй верагоднасцi, i раззлавала «вандала». Камеры назiрання зафiксавалi Алiвера, калi ён распыляў чорную фарбу на каралеўскiя партрэты, якiя вiселi на вулiцах горада. Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жанчына сярэднiх гадоў з Новай Зеландыi звярнулася ў палiцыю з просьбай знайсцi i пакараць зладзюжак, якiя выкралi ў яе тры кусты канопляў
|
|