Самаачышчэнне мытных шэрагаў
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Беларускiя мытнiкi самi актыўна змагаюцца з нядобрасумленнымi калегамi, якiя парушаюць закон.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта (ДМК) краiны, колькасць службовых злачынстваў, якiя выяўляюцца ўласнымi сiламi, год ад году павялiчваецца. Калi ў 2005 годзе супрацоўнiкамi падраздзяленняў уласнай бяспекi выведзена на чыстую ваду крыху больш за 60 працэнтаў правапарушальнiкаў у мытным мундзiры, то ў мiнулым годзе — 74 працэнты такiх асобаў. У прыватнасцi, летась за службовыя злачынствы была ўзбуджана 61 крымiнальная справа супраць 64 мытнiкаў, з якiх 45 — па матэрыялах падраздзяленняў уласнай бяспекi альбо сумесна з iншымi праваахоўнымi органамi. Напрыклад, менавiта барацьбiты за чысцiню мытных шэрагаў выявiлi напрыканцы мiнулага года нядобрасумленную супрацоўнiцу Ашмянскай мытнi. З мэтай утойвання факта мытнага афармлення аўтамабiляў на падстаўных асобаў яна ўносiла ў камп’ютарную базу мытнi заведама лжывую iнфармацыю аб увозе ў Беларусь легкавых аўтамабiляў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя мытнiкi самi актыўна змагаюцца з нядобрасумленнымi калегамi, якiя парушаюць закон |
|