Стаўка экспартнай пошлiны на нафту будзе знiжана
Стаўка экспартнай пошлiны на нафту ў Беларусi з 1 красавiка будзе знiжана з $179,7 да $156,4 за 1 тону. Гэта рашэнне прынята ў сувязi з тым, што з 1 красавiка такi памер пошлiн устаноўлены ў Расiйскай Федэрацыi. Да ўзроўню ўнутрырасiйскiх будуць знiжаны таксама стаўкi экспартных пошлiн на нафтапрадукты, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў МЗС Беларусi.
Згодна з iнфармацыяй МЗС, адпаведны праект пастановы цяпер знаходзiцца ва ўрадзе краiны. Спецыялiсты адзначылi, што ў мэтах выканання беларуска-расiйскага мiжурадавага пагаднення стаўкi экспартных пошлiн на нафту i нафтапрадукты ў Беларусi ўстанаўлiваюцца ў памеры, роўным стаўкам, што прымяняюцца ў Расii. Уводзiцца ў дзеянне яны павiнны ў тыя ж тэрмiны, што i стаўкi, якiя ўстанаўлiваюцца адпаведнымi нарматыўнымi прававымi актамi Расiйскай Федэрацыi. Пры знiжэннi Расiяй стаўкi экспартнай пошлiны будзе зменшана i пошлiна на нафту, якая ўвозiцца ў Беларусь. Нагадаем, што ў адпаведнасцi з беларуска-расiйскiмi дамоўленасцямi пошлiна на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь з Расii, разлiчваецца з прымяненнем каэфiцыента 0,293.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стаўка экспартнай пошлiны на нафту ў Беларусi з 1 красавiка будзе знiжана з $179,7 да $156,4 за 1 тону. Гэта рашэнне прынята ў сувязi з тым, што з 1 к |
|