Хроніка апошніх падзей
УКРАIНСКАЯ ГЕНПРАКУРАТУРА ЗОЙМЕЦЦА СПIСАНЫМI ДАЎГАМI ЦIМАШЭНКА
Вярхоўная Рада Украiны звярнулася ў Генпракуратуру з просьбай праверыць падставы спiсання даўгоў карпарацыi «Адзiныя энергетычныя сiстэмы Украiны» ў той перыяд, калi былы кiраўнiк АЭСУ Юлiя Цiмашэнка займала пасаду прэм’ер-мiнiстра. За рашэнне перадаць матэрыялы, падрыхтаваныя спецкамiсiяй Рады, следству прагаласавала 238 дэпутатаў. У СТАЛIЦЫ МАЗАМБIКА ЗАГIНУЛI 72 ЧАЛАВЕКI, 400 АТРЫМАЛI РАНЕННI На ўскрайку Мапуту, сталiцы Мазамбiка, узарваўся склад са зброяй. Серыя выбухаў забрала жыццi 72 чалавек, яшчэ каля 400 атрымалi раненнi. Сярод загiнулых ёсць дзецi. Паводле iнфармацыi прэс-сакратара ўзброеных сiл Мазамбiка, выбухi адбылiся з-за кароткага замыкання. Згодна з iншай версiяй, прычынай надзвычайнага здарэння стала 35-градусная спякота. Выбухi былi на столькi моцнымi, што ў некаторых будынках у цэнтры горада — за 10 кiламетраў ад месца здарэння — было выбiта шкло. АРМIЯ ЗША ПЕРАЛIЧЫЛА ДЭЗЕРЦIРАЎ Камандаванне амерыканскай армii перагледзела звесткi аб дэзерцiрах за мiнулы год. Яны аказалiся вышэй, чым паведамлялася раней. Як пiша, The New York Times, у 2006 годзе з амерыканскiх сухапутных войскаў дэзерцiравала 3196 чалавек. Гэта на 853 салдаты больш адносна звестак папярэдняй справаздачы. Усяго ж колькасць рэгулярных войскаў ЗША на канец 2006 года склала 500 тысяч чалавек. Некаторыя армейскiя чыноўнiкi звязваюць рост дэзерцiрства са стратамi ЗША ў Iраку цi Афганiстане i з тым, што Амерыка пастаянна павялiчвае свой ваенны кантынгент у гэтых зонах. ЗНОЙДЗЕНЫ ВЕРТАЛЁТ, ЯКI ЗНIК У КОМI Верталёт Мi-8 кампанii «Газпрам», якi прапаў 21 сакавiка ў рэспублiцы Комi, знойдзены. Рэшткi верталёта знайшлi з паветра ў гарыстай мясцовасцi. Таксама паведамляецца, што на месцы катастрофы заўважаны адзiн чалавек, якi махаў рукамi. Нагадаем, што на борце Мi-8 знаходзiлiся пяць членаў экiпажа i пасажыр. ХАТНЯЯ ГАСПАДЫНЯ КІРАВАЛА МАФIЯЙ? Брытанская палiцыя арыштавала жанчыну, якая вышукваецца ў Iталii як кiраўнiк мафiёзнай групоўкi 44-гадовая хатняя гаспадыня i мацi дваiх дзяцей абвiнавачваецца ў тым, што яна ўзначалiла злачынную групоўку свайго мужа, пасля таго, як той сеў у турму. У Iталii лэдзi Хэтэўэй (так яе завуць) можа пагражаць да 24 гадоў турэмнага зняволення. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вярхоўная Рада Украiны звярнулася ў Генпракуратуру з просьбай праверыць падставы спiсання даўгоў карпарацыi «Адзiныя энергетычныя сiстэмы Украiны» ў т |
|