Эпiдэмiя грыпу адступае
Надзея НIКАЛАЕВА
Як паведамiлi журналiсту «Звязды» ў Рэспублiканскiм цэнтры гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя, процiэпiдэмiчныя мерапрыемствы ўжо адмененыя ў Гомелi, Мазыры, Маладзечне, Жодзiне, Вiцебску, Брэсце i Мiнску. З пачатку эпiдэмii на грып i вострыя рэспiраторныя захворваннi захварэлi 340 185 чалавек. Шпiталiзаваны 2623 чалавекi.
Але, па-ранейшаму неабходна быць уважлівымі, бо эпiдэмiю грыпу заўсёды суправаджае менiнгакокавая iнфекцыя. Галоўная небяспека ў тым, што пры iмклiвай форме менiнгiту чалавек можа «згарэць» лiтаральна на працягу сутак. Асаблiва гэта датычыцца дзяцей першых гадоў жыцця. Насцярожанасць у бацькоў павiнна выклiкаць узнiкненне ў дзiцяцi беспрычынных ванiтаў на фоне высокай тэмпературы, вяласць, адмова ад ежы i пiцця, сутаргi, парушэнне свядомасцi, пачашчанае дыханне, задышка, з’яўленне высыпанняў або цёмных кропак на скуры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi журналiсту «Звязды» ў Рэспублiканскiм цэнтры гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя, процiэпiдэмiчныя мерапрыемствы ўжо адмененыя |
|