«Стартаваў» пажаранебяспечны перыяд
Сяргей РАСОЛЬКА
Толькi за мiнулы тыдзень у цэнтр аператыўнага кiравання Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС паступiла 59 паведамленняў аб узгараннях травы i хмызняку.
У пяцi выпадках жыхары вобласцi з-за бескантрольнага спальвання смецця пазбавiлiся пабудоў на ўласных падворках. У суботу такiм чынам «чырвоны певень» «прыбраў» хлявы адразу ў двух барысаўчан. Варта яшчэ раз нагадаць, што нельга пакiдаць без нагляду смецце, якое гарыць, выпальваць траву i iншую сухую раслiннасць. карыстацца адкрытым полымем у лесапаркавых зонах, пакiдаць без нагляду вогнiшчы. За выпальванне сухой раслiннасцi з пачатку сакавiка ўстаноўлены штраф ад 10 да 40 базавых велiчынь, а за распальванне вогнiшча ў забароненых месцах — да 12 базавых велiчынь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькi за мiнулы тыдзень у цэнтр аператыўнага кiравання Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС паступiла 59 паведамленняў аб узгараннях травы i хмызняку |
|