Ад ПДВ вызваляюцца работы па будаўнiцтву i рамонту жылфонду, паслугi ЖКГ
У Беларусi ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць вызваляюцца абароты па рэалiзацыi работ па будаўнiцтву i рамонту аб’ектаў жыллёвага фонду, а таксама жыллёва-камунальных i эксплуатацыйных паслуг, якiя аказваюцца фiзiчным асобам, у тым лiку праз арганiзацыi, што ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду. Адпаведны ўказ № 138 «Аб некаторых пытаннях абкладання падаткам на дабаўленую вартасць» кiраўнiк дзяржавы падпiсаў 26 сакавiка.
Такiя меры прыняты ў мэтах недапушчэння росту цэн i тарыфаў на жыллёва-камунальныя i эксплуатацыйныя паслугi, якiя аказваюцца фiзiчным асобам, а таксама на работы па будаўнiцтву i рамонту жыллёвага фонду. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць вызваляюцца абароты па рэалiзацыi работ па будаўнiцтву i рамонту аб’ектаў жыллёвага фонду, а |
|