На варце спакою i бяспекi
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
Сёння наўрад цi хто з нас засумняваецца ў аператыўнай, а самае галоўнае, у эфектыўнай рабоце супрацоўнiкаў Дэпартамента аховы МУС.
У гэтым мы ў чарговы раз упэўнiлiся, наведаўшы Ленiнскi аддзел Дэпартамента аховы г. Гродна. У лiчаныя хвiлiны экiпаж у складзе мiлiцыянера-кiнолага сяржанта Андрэя Варанцова i мiлiцыянера-вадзiцеля прапаршчыка Юрыя Навумовiча па сiгналу з пульта кiравання прыбыў на ўмоўнае месца здарэння i быў гатовы неадкладна прыступiць да выканання любой задачы. Як-нiяк, а ўказаным падраздзяленнем ахоўваецца звыш 2300 аб’ектаў, прычым пад пiльным «вокам» пульта цэнтралiзаванага назiрання знаходзiцца 1500 кватэр, прыватных дамоў i гаражоў, а з дапамогай «трывожнай кнопкi» ахоўваецца звыш 560 аб’ектаў. Праўда, на гэты раз усё спакойна. Хоць вучэбны выклiк заўсёды можа аказацца рэальным — летась супрацоўнiкамi Ленiнскага аддзела Дэпартамента аховы ўдалося папярэдзiць каля дзесятка спроб зламыснiкаў пранiкнуць на ахоўныя пункты. Таму штодзень супрацоўнiкам, што служаць пад «знакам савы», трэба быць у адпаведнай фiзiчнай форме i ўмець iмгненна прыняць рашэнне, у залежнасцi ад абстаноўкi. Яскравым прыкладам у добрасумленным нясеннi службы, калi слова «мужнасць» выкарыстана не дзеля галачкi, з’яўляецца ўчынак старшага сяржанта мiлiцыi Кастрычнiцкага аддзела Дэпартамента аховы г. Гродна Аляксея Лянцэвiча. З гэтай нагоды хацелася б працытаваць заяву грамадзянкi Гродна Т.Б. Пузырскай на адрас начальнiка УУС Гродзенскага аблвыканкама Г.Я. Хацько. «Прашу аб’явiць падзяку супрацоўнiку Кастрычнiцкага аддзела аховы старшаму сяржанту мiлiцыi Лянцэвiчу Аляксею Аляксеевiчу, якi 9 сакавiка гэтага года выратаваў майго сына Пузырэўскага Аляксандра Георгiевiча ад смерцi. Па дарозе да мяне сын упаў у раку Нёман i не мог самастойна выбрацца на бераг, атрымаўшы моцнае пераахалоджванне. Вяртаючыся з работы, супрацоўнiк мiлiцыi А.А. Лянцэвiч кiнуўся ў раку i выцягнуў сына з вады...» Каментарыi тут не патрэбныя. I як не паверыць у прымаўку, што ў жыццi заўсёды ёсць месца подзвiгу. Галоўнае, не шукаць гэтае месца, а кiравацца чалавечымi прынцыпамi сумлення i павагi да блiзкага.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння наўрад цi хто з нас засумняваецца ў аператыўнай, а самае галоўнае, у эфектыўнай рабоце супрацоўнiкаў Дэпартамента аховы МУС |
|