Непаўналетнi — па асобных правiлах
Сяргей ГРЫБ
З улiкам па-сапраўднаму ранняй вясны масавыя палявыя работы распачаліся практычна на ўсей тэрыторыі Беларусі ўжо ў сакавіку. Мiж тым, не сакрэт: кожная пасяўная, як i жнiво, традыцыйна лiчыцца часам павышанай рызыкi. Толькi за апошнiя пяць гадоў пры непасрэдным выкананнi сваiх прафесiйных абавязкаў у краiне загiнулi 17 работнiкаў сельскай гаспадаркi, i роўна столькi ж атрымалi цяжкiя знявечаннi. Пры гэтым, адзначаюць у дэпартаменце дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, практычна ўсе гэтыя здарэннi былi зусiм «не абавязковымi».
Медагляд iдзе ў лад Адной з асноўных прычын вытворчага траўматызму падчас пасяўной застаецца выкарыстанне няспраўнай цi разукамплектаванай тэхнiкi. I ў прыватнасцi, выхад у поле машын пры адсутнасцi блакiровачных агароджанняў на iх рухомых частках. Аднак гэта толькi адна з па-сапраўднаму няпростых праблем. Другой, i не менш важнай, з’яўляецца так званы «чалавечы фактар». Каб папярэдзiць работу механiзатараў i вадзiцеляў у стане алкагольнага ап’янення, iснуе канкрэтнае патрабаванне — кожнае сельгаспрадпрыемства павiнна праводзiць перадрэйсавыя медагляды. Аднак, як сведчыць практыка мiнулых гадоў, гэта ўмова выконвалася не паўсюль. — Перадрэйсавыя агляды павiнны праводзiцца спецыялiстамi, такiм чынам, гаспадаркам неабходна або мець такiх спецыялiстаў у сябе, або заключаць адпаведныя дагаворы з лячэба-прафiлактычнымi ўстановамi, — зазначае начальнiк упраўлення нагляду i кантролю дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Станiслаў Камiнскi. — Зразумела, што гэта каштуе грошай. Аднак эканомiць тут нельга: у адваротным выпадку кiраўнiкi пойдуць на прамое парушэнне заканадаўства i будуць несцi адказнасць. Тым больш, што медыцынскiя асведчаннi скiраваны не толькi супраць парушальнiкаў дысцыплiны. Апроч таго, яны дапамагаюць выявiць i своечасова адхiлiць ад работы людзей, якiя кепска сябе адчуваюць, да прыкладу, з-за павышанага цiску. Працуе той, хто адпачне У час пасяўной цi жнiва працоўны дзень работнiкаў сельскай гаспадаркi можа выходзiць за «стандартныя» 8-гадзiнныя рамкi. Галоўнае тут — увайсцi ў норму па вынiках года, прасцей кажучы, зменшыць працоўны дзень узiмку. Або дадаткова заплацiць за перапрацоўку. Праўда, пры вызначэннi больш працяглага перыяду падчас пасяўной нельга забывацца на яшчэ адну ўмову — рэгламентаваныя адпачынкi. Iнакш верагоднасць няшчасных здарэнняў узрастае з прычыны звычайнай... стомы. — Пры гэтым месцы адпачынку i харчавання непасрэдна ў полi павiнны мець спецыяльныя абазначэннi, бо рашэнне механiзатара цi вадзiцеля «паспаць паўгадзiнкi ў стозе» можа прывесцi да раптоўнага наезду тэхнiкi на чалавека, — працягвае Станiслаў Камiнскi. — I, дарэчы, адсутнасць спецыяльна адведзеных месцаў з’яўляецца грубым парушэннем правiлаў аховы працы, што, згодна з новым Кодэксам аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, цягне за сабой даволi адчувальныя санкцыi: штраф у памеры да 300 базавых велiчынь у адносiнах да наймальнiка, i ад 20 да 50 базавых велiчынь — у адносiнах да канкрэтнай службовай асобы. Ёсць небяспека — адмаўляйся Яшчэ адна абавязковая ўмова — забеспячэнне работнiкаў неабходнымi сродкамi iндывiдуальнай абароны. Пры гэтым, да прыкладу, занятасць у зонах радыяцыйнага забруджвання прадугледжвае варыянт выдачы адразу двух камплектаў спецадзення. У гэтым плане, адзначае Станiслаў Камiнскi, апошнiм часам наймальнiкi становяцца ўсё больш законапаслухмянымi. Аднак, з улiкам зноў-такi даволi розных фiнансавых магчымасцяў, далёка не ўсе. Мiж тым, у падобных выпадках сiтуацыя з бяспекай шмат у чым залежыць ад... самiх работнiкаў. — Працоўны кодэкс вызначае, што ў выпадку незабеспячэння сродкамi iндывiдуальнай абароны цi ўзнiкнення рэальнай пагрозы жыццю здароўю работнiк мае поўнае права адмаўляцца ад выканання тых цi iншых работ без якiх-небудзь наступстваў для сябе, — нагадвае Станiслаў Камiнскi. — Пры гэтым у такiх варунках чалавеку павiнна прадастаўляцца iншая, адпаведная яго квалiфiкацыi, работа. Або, пры ўмове згоды, — работа з аплатай не нiжэй сярэдняга заробку па ранейшым месцы. Пачаўся дождж — шукай укрыцце Нарэшце, таксама няпростая тэма — удзел у масавых сельгасработах школьнiкаў i навучэнцаў. У прынцыпе, пры дасягненнi падлеткамi 14-гадовага ўзросту гэта дапускаецца. Аднак тут дзейнiчаюць асаблiвыя правiлы. Так, непаўналетнiя нi ў якiм разе не павiнны працаваць у начны час, звышурочна, а таксама ў выхадныя днi. Плюс да ўсяго, iснуюць значныя абмежаваннi непасрэдна па вiдах работ. — Варта памятаць, што падлеткаў катэгарычна забаронена прыцягваць не толькi да работ з ядахiмiкатамi, але i да работ у месцах знаходжання часовых цi стацыянарных сховiшчаў хiмiчных сродкаў абароны раслiн i мiнеральных удабрэнняў, а таксама — да работ на адлегласцi менш за 5 кiламетраў ад палёў, дзе нядаўна выкарыстоўвалiся ядахiмiкаты i пестыцыды, — падкрэслiвае Станiслаў Камiнскi. — Да таго ж нялiшне нагадаць: падлеткаў да 17 гадоў без дакументаў на права кiравання нi ў якiм разе нельга «саджаць» на трактары цi iншую сельгастэхнiку. Выключэнне тут можа рабiцца толькi для маладых людзей, якiя закончылi курс навучання па прафесii механiзатар i атрымалi правы. Аднак работа такiх непаўналетнiх магчыма толькi пад кiраўнiцтвам больш вопытных настаўнiкаў. I яшчэ. Як зазначаюць у дэпар- таменце, работа вучняў i навучэнцаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў можа працягвацца не больш за 4, а ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў — не больш за 6 гадзiн у дзень. I да таго ж не апошнюю ролю тут павiнны адыгрываць... умовы надвор’я. Непаўналетнiя не могуць працаваць пры тэмпературы нiжэй 10 i вышэй 25 градусаў цяпла, а таксама ў дождж цi ў снег. Прычым на выпадак ападкаў на палях павiнны быць абавязкова прадугледжаны часовыя ўкрыццi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З улiкам па-сапраўднаму ранняй вясны масавыя палявыя работы распачаліся практычна на ўсей тэрыторыі Беларусі ўжо ў сакавіку |
|