21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Толькi Бог?..

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валянцiна ДОЎНАР

Анекдот ёсць... Пад канец мiнулага веку па нашых (тады савецiх яшчэ) дарогах, высокае замежнае начальства ехала. I з прыгодамi, бо пастаянна, то тут, то там даводзiлася скiдваць скорасць, а то i наогул — збочваць. «Нiчога не зробiш», — разумелi госцi, — рамонт.

Праз год-другi прыехалi яшчэ раз. Бачаць — на тых самых дарогах акурат той самы малюнак...

Тады яны (па разлiку цi дабраце душэўнай) дапамагчы рашылi — з прапановай выступiлi. Можам, маўляў, камандзiраваць да вас нашых спецыялiстаў, i вы — раз i назаўсёды — пазбавiцеся ад праблем з дарогамi.

Наша кiраўнiцтва прапанову гэтую вывучыла, падзякавала i iм адказала, што мы, маўляў, таксама можам — камандзiраваць да iх... нашых спецыялiстаў. I тады ўжо яны раз i назаўсёды пазбавяцца ад праблемы... беспрацоўя.

Да кансенсусу, вiдаць, так i не прыйшлi, бо...

Шаша. Палова перакрыта — рамонт. Пад адпаведным знакам паслухмяна, прывычна скiдваем скорасць, ледзьве паўзём. I пры гэтым... даганяем нейкi старэнькi, ледзь жывы «керагаз». Бензiн з яго ледзь не жыўцом гонiць: дыхаць няма чым. I не аб’едзеш, бо правыя колы той (з дазволу) машыны — на адной паласе, левыя — на другой... «Мiргаем» фарамі, каб цi туды, цi сюды ўжо — «не бачыць», сiгналiм — «не чуе»...

Абмiнаючы, хацелi паглядзець на «вадзiлу» i за рулём — ледзь разгледзелi: хлапчаня — дробненькае, маладзенькае...

I паўбяды было б, калi б везла яно толькi сябе, а то «кiтайскае насельнiцтва» ў салоне: «шашачкi» на «борце» — «таксуе» хлопец, насельнiцтву паслугi аказвае!

...За што змагалiся, як кажуць. Канулi ў вечнасць чэргi на таксi: машын сёння хоць адбаўляй. Адкуль? Са старых правераных часам, дзяржаўных таксапаркаў, з недзяржаўных фiрмаў, «iпэшных» з лiцэнзiямi, без iх...

Адпаведна, пасажыры (што, зразумела, добра!), могуць выбiраць, з кiм куды ехаць, каму плацiць, у якую машыну садзiцца, а ў якую не...

I ўсё ж, як на мой (мо недасведчаны, погляд?), добра было б, каб папярэдне, да іх, нехта яшчэ (прычым вельмi адказна, квалiфiкавана!) праверыў тэхнiчны стан той машыны, пераканаўся ў прафесiйнай падрыхтоўцы, у майстэрстве вадзiцеля.

Цi рынак цяпер?

А значыць, выратаванне тапельцаў справа рук самiх жа тапельцаў i сцеражонага толькi Бог сцеражэ?

Свят-свят-свят, да пары?..



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анекдот ёсць... Пад канец мiнулага веку па нашых (тады савецiх яшчэ) дарогах, высокае замежнае начальства ехала. I з прыгодамi, бо пастаянна, то тут,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика