«Хай свецiць нам «Звязда»!Падпiска-2007 Сёння — апошні дзень падпіскі. Спяшайцеся!«...Вясновае назiранне: холадна пралесачцы, але яна смела раскрывае свае сiнiя вочкi насустрач сонцу. Холадна жаўруку, але ж ён уздымаецца ў неба i пяе свае гiмны жыццю. Холадна часам нашай мове, але яна жыве i сваёй жаўруковай песняю абуджае душы беларусаў... Ад надвор’я цяпер цяжка чакаць пастаянства, але ж мы ведаем, што цяпло пераможа. I пераможа мова. Расставацца з адзiнай беларускамоўнай газетай не магу, не хачу i не буду. Падпiсалася. А гэта значыць, што ў мяне i ў хаце, i на душы будзе светла». Галiна Эдуардаўна ТАЎЛУЙ, г. Навагрудак. * * * «Звязду» выпiсваў мой тата, а я, прыязджаючы да яго, чытала. Потым стала выпiсваць сама. А аднойчы — i менавiта падпiску — выйграла. Была такая шчаслiвая! Муж кажа сыну: «Глядзi, мама аж свецiцца... Быццам там машына». А я адказала, што калi б выйграла яе цi якi «Джэк-пот», то пару мiльёнаў падарыла б «Звяздзе», каб яшчэ тысячы людзей адчулi, перажылi такую ж радасць, як я...» Святлана ЯРМАЛЮК, г. Брэст. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«...Вясновае назiранне: холадна пралесачцы, але яна смела раскрывае свае сiнiя вочкi насустрач сонцу. Холадна жаўруку, але ж ён уздымаецца ў неба i пя |
|