Заставайцеся са «Звяздой»!
Таццяна ЛЯЎКОВIЧ
Вось нарэшце i апошнi буйны звяздоўскi прыз знайшоў сваiх гаспадароў. Гэтымi днямi мы ўручылi мiкрахвалевую печ сям’i Арлоўскiх з Мiнска. Арлоўскi Анатоль Паўлавiч працуе канцэртмайстрам у школе мастацтваў у Самахвалавiчах, кожны дзень ездзiць на працу ў Мiнскi раён. Таму наш прыз аказаўся дарэчы — цяпер яго гаспадынi Вользе Якаўлеўне, якая працуе настаўнiцай рускай мовы i лiтаратуры, прыгатаваць снеданне будзе i хутчэй, i прасцей. Арлоўскiя — людзi занятыя, адданыя сваёй справе, знайсцi вольную хвiлiну на працоўным тыднi аказалася немагчыма. Давялося тут ужо нам падстроiцца i ўручыць печку, як кажуць, «без адрыву ад вытворчасцi»: прыз мы прывезлi ў першую мiнскую гiмназiю iмя Ф. Скарыны, дзе працуе Вольга Якаўлеўна. Ад яе мы даведалiся, што сям’я Арлоўскiх выпiсвае «Звязду» ўжо некалькi гадоў, а вось картку да розыгрышу даслалi ўпершыню — i пашанцавала!
Што ж, такой удачы хочацца пажадаць усiм нашым падпiсчыкам, а мы з задавальненнем прывязём да вас i ў наступным квартале печ СВЧ, тэлевiзар, халадзiльнiк. Выпiсвайце! Удзельнiчайце ў розыгрышы! Заставайцеся са «Звяздой»!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось нарэшце i апошнi буйны звяздоўскi прыз знайшоў сваiх гаспадароў. Гэтымi днямi мы ўручылi мiкрахвалевую печ сям’i Арлоўскiх з Мiнска |
|