КалiначкаАнталогiя беларускай песнi Вясною 1995 года Алесь Петрашкевiч прапанаваў Мiхасю Башлакову i Марыне Марозавай напiсаць песнi да спектакляў, якiя рыхтавалi народныя тэатры паводле яго п’есы «Дагарэла свечка...». Драматург нават вызначыў музычна-вобразную канву вакальных твораў — у традыцыях народнай працяжнай песнi. Песнi атрымалiся вельмi меладычныя i амаль адразу фалькларызавалiся (адна з iх — «Лiлея на цёмнай вадзе» змешчана ў «Звяздзе» за 4 мая 1996 года). Яны гучаць паўсюль на Гомельшчыне i асаблiва ў днi, калi ладзяцца святы беларускай паэзii. Многiя святочныя мерапрыемствы адбываюцца ў вёсцы Грабаўка Гомельскага раёна — на радзiме Мiхася Башлакова. Песню «Калiначка» запiсала Таццяна Моўчан.Мiхась ШАВЫРКIН. Верш Мiхася БАШЛАКОВА Музыка Марыны МАРОЗАВАЙ Што ж ты, калiначка, Цветам убралася, Што ж ты, дзяўчыначка, Засумавалася? Ой, да, ой, да Засумавалася. Ветры усхопяцца — Цвет пазрываецца. Слёзы накоцяцца, Сэрца паранiцца. Ой, да, ой, да Сэрца паранiцца. Лiсцейка восенi Падае золкае. Ягады познiя Самыя горкiя. Ой, да, ой, да Самыя горкiя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вясною 1995 года Алесь Петрашкевiч прапанаваў Мiхасю Башлакову i Марыне Марозавай напiсаць песнi да спектакляў, якiя рыхтавалi народныя тэатры паводле |
|