З-за падпалу травы загiнуў чалавек
Алена САФОНАВА, БЕЛТА
У мiнулыя выхадныя 45-гадовы жыхар вёскi Мiкулiчы Брагiнскага раёна загiнуў пры выпальваннi сухой травы i смецця.
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе абласнога ўпраўлення па надзвычайных сiтуацыях, мужчына быў знойдзены супрацоўнiкамi раённага аддзела па НЗ, якiя прыбылi ў вёску па выклiку на тушэнне ўчастка. Паводле iнфармацыi прэс-службы, у мiнулыя выхадныя ў рэгiёне значна абвастрылася пажаранебяспечная сiтуацыя ў сувязi з масавым выпальваннем сухой раслiннасцi i смецця. Выратавальнiкi звяртаюцца да насельнiцтва з заклiкам устрымацца ад выкарыстання агню пры навядзеннi парадку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулыя выхадныя 45-гадовы жыхар вёскi Мiкулiчы Брагiнскага раёна загiнуў пры выпальваннi сухой травы i смецця |
|