21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Сюрпрыз» з... патронамi

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ГРЫШЫН

Незвычайную знаходку здаў у мясцовы РАУС жыхар вёскi Яснае Пухавiцкага раёна, на якую 55-гадовы мужчына натыкнуўся на сваiм прысядзiбным участку.

А знайшоў вясковец полiэтыленавы пакет, пры знаёмстве са змесцiвам якога чалавек адразу прыняў адзiна правiльнае рашэнне — звярнуцца ў мiлiцыю. Справа ў тым, што ў пакеце ляжалi тры шкляныя ёмiстасцi i 8 кардонных каробак, у якiх знаходзiлася 730 патронаў калiбра 9-мм. Якiм чынам трапiлi сюды боепрыпасы i iншыя акалiчнасцi наконт выяўленага «сюрпрызу», зараз высвятляюць супрацоўнiкi праваахоўных органаў.

50 долараў адкупных

спрабавала перадаць праваахоўнiкам адказная асоба аднаго з сельскагаспадарчых кааператываў, каб пазбегнуць адказнасцi. Аднак гэта толькi дадало ёй праблем.

А пачалося ўсё з таго, што паблiзу вёскi Гута Крупскага раёна супрацоўнiкi крымiнальнага вышуку i АДАI затрымалi аўтамабiль «Мерседэс-Бенц», у якiм, паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, жыхар Барысаўскага раёна разам з адказнай асобай адной з гаспадарак гэта ж раёна перавозiлi 1600 кiлаграмаў мяса буйной рагатай жывёлы. Як высветлiлася, у iх на руках не было дакументаў, якiя б пацвярджалi легальнасць набыцця i транспарцiроўкi грузу. А праз паўгадзiны пасля затрымання адказная асоба прама ў службовай аўтамашыне АДАI РАУС паспрабавала перадаць супрацоўнiкам мiлiцыi 50 долараў ЗША, каб «закрыць» усе пытаннi i ехаць далей. «Эксперымент» аказаўся няўдалым i цяпер пракуратурай Крупскага раёна ў дачыненнi да адказнай асобы СВК узбуджана крымiнальная справа.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайную знаходку здаў у мясцовы РАУС жыхар вёскi Яснае Пухавiцкага раёна, на якую 55-гадовы мужчына натыкнуўся на сваiм прысядзiбным участку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика